14 декабря 2025, воскресенье, 16:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Праваабаронцы перададуць пасылку міністру Навумаву

2
Праваабаронцы перададуць пасылку міністру Навумаву

Праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымаў па пошце вялізнага жураўліка, якога вядомая праваабарончая арганізацыя Amnesty International накіравала міністру ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімеру Навумаву.

«У межах адмысловай кампаніі Amnesti Internjeshnl прапанавала па ўсім сьвеце рабіць папяровых жураўлікаў і дасылаць іх зьняволенаму Зьмітру Дашкевічу, а таксама службовым асобам у Беларусі.

Гэта вядомая ідэя, калі робіцца пэўная колькасьць жураўлікаў, то зьдзяйсьняецца пэўная мара. І гэтага вялікага жураўліка ўдзельнікі кампаніі хацелі даслаць міністру Навумаву, але ён адмовіўся яго прымаць. І пасылка не патрапіла праз мяжу.

Праваабаронцы даслалі яго нам. І мы будзем думаць як давесьці гэтага жураўліка і меркаваньні ўсіх людзей, якія рабілі гэтых жураўлікаў, да ведама міністэрства ўнутраных справаў. Аддадзім хутчэй за ўсё адрасату», -- паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч “Радыё Свабода”.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях