22 декабря 2025, понедельник, 0:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Сайты БНФ і Мілінкевіча заблакаваныя

2

У Беларусі пачалася мэтанакіраваная замоўленая DOS-атака на апазыцыйныя сайты. У сераду ўвечары былі заблакаваныя лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і партыі БНФ. Па меркаванні тэхнічных супрацоўнікаў, атака можа працягвацца некалькі дзён.

Як паведаміла “Рацыі” супрацоўніца прэс-групы лідэра руху “За Свабоду” Юлія Коцкая, група тэхнічнай падтрымкі сайта спадзяецца на хуткае вырашэнне праблемы. “Улада лічыць Аляксандра Мілінкевіча сваім рэальным супернікам, таму і спрабуе любым чынам змінімізаваць ягоную дзейнасць. Учора адмовілі ў рэгістрацыі ГА “Рух “За Звабоду”, сёння - DOS-атакі на ягоны сайт, заўтра - магчымыя новыя перашкоды” - кажа Юлія Коцкая.

Па меркаванні супрацоўнікаў кампаніі, якая прадастаўляе хостынг сайту партыі БНФ, на сайт ідзе DОS-атака са шматлікіх камп'ютэраў. У прэс-групе Партыі БНФ кажуць, што робяць усё магчымае, каб узнавіць працу сайту.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях