15 декабря 2025, понедельник, 1:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Затрыманых пад Віцебскам журналістаў вызвалілі

Журналісты, якія былі затрыманыя сёння каля вёскі Паляі (Віцебскі раён) пры выкананні прафесійных абавязкаў, адпушчаныя на волю.

Алену Сцяпанаву і Вадзіма Баршчэўскага міліцыянты вызвалілі адразу пасля таго, як яны прад’явілі пасведчанні сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

На пазаштатнага карэспандэнта “Народнай волі” Сяргея Пятрэнку і аўтара праваабарончага бюлетэню “За права человека” Леаніда Свеціка, у якіх не аказалася з сабой журналісцкіх пасведчанняў, былі складзеныя пратаколы апытання.

У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. 30 кастрычніка мясцовыя актывісты дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў разам з праваабаронцамі правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі.

Ад самага пачатку акцыі за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак праз нейкі час усе былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта каля 25 чалавек.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях