banner1 banner1 banner1

27.11.2007

Валентин Акудович: «Переговоры не должны выглядеть, как сдача артистом своей позиции» 4

10:17, — Политика

Результаты встречи музыкантов с заместителем руководителя администрации президента Олегом Пролесковским – предательство или допустимый компромисс? Перед кем несет ответственность артист? Должны ли артисты быть политически ангажированными? Над этими темами в программе «Радыё Свабода» «Пражский акцент» рассуждают руководитель рок-группы NRM Левон Вольский, философ Валентин Акудович и руководитель «Свободного театра» Николай Халезин. Предлагаем вторую часть беседы.

Дракахруст: “Лявон, ці зразумелі Вы рызыку тых калі не абяцаньняў, то згодаў, якія Вы далі падчас гутаркі з Праляскоўскім? Каб ня выглядаць тут усязнайкам і настаўнікам маралі, прагадаю ўласны досьвед, калі я распавёў АНТ свае меркаваньні наконт найноўшай гісторыі, іх потым належным чынам прэпаравалі і прадставілі мяне ў эфіры апалягетам Лукашэнкі. Вы, пэўна, чалавек больш разумны за мяне, але ці не баіцеся Вы, што прапановы Праляскоўскага – пастка, у якую Вас злавілі?”

Вольскі: "Я яшчэ раз паўтараю – нічога кардынальна ня зьменіцца. Мы рыхтаваліся да горшага, мы чакалі, што мы прыйдзем , і нам будзе прапанавана нешта ў абмен на нешта. Нічога такога не было, проста музыкі выказвалі свае шматгадовыя крыўды, хтосьці падрыхтаваў прамовы свае, як Алег Хаменка. Больш слухалі нас, чым мы слухалі нашых апанэнтаў ад улады.

Я б яшчэ хацеў сказаць, што мне вельмі баліць, што ў апошнія гады ў Беларусі склалася сытуацыя, блізкая да застою. Няма бліскучых культурніцкіх і палітычных падзеяў, усе прызвычайваюцца да status quo, да таго, што ёсьць апазыцыя, такая, якая ёсьць, ёсьць улада, такая, якая ёсьць, ёсьць музыкі – чыстыя і сьветлыя, сумленьне нацыі. Можа, гэта лёс так зрабіў, што гэта мусіць быць расхістана. І рэакцыя на апошнія падзеі, у тым ліку і ў Інтэрнэце, сьведчаць пра тое, што нешта мяняецца.

Хацелася б расхістаць гэтую сытуацыю, бо такое ўражаньне, што цяперашняя беларуская сытуацыя ўсіх задавальняе: і Захад, і Расею, і людзей простых, і людзей няпростых, усе сядзяць на сваіх месцах, зарабляюць грошы і збольшага задаволеныя сытуацыяй. Ёсьць прафэсійныя змагары, якія прафэсійна змагаюцца дзесяцігодзьдзямі, а сытуацыя не мяняецца".

Дракахруст: "Мікалай, Вы намалявалі такую цікавую схему, што мастакі зьбіраюцца, фармулююць патрабаваньні, даручаюць весьці перамовы палітыку, той ідзе да Праляскоўскага па дыялёг (калі той яго прыме, дарэчы). Але ж мастакі – людзі індывідуалістычныя, у кожнага свае патрабаваньні.

Дзесьці з пачатку гэтага году ідзе гутарка пра нейкія перамовы, Мілінкевіч яшчэ ў лютым ліст пісаў Лукашэнку, дарэчы, таксама ні з кім сваю ініцыятыву не ўзгадняючы. Ну вось, а музыкі правялі свае перамовы, пайшлі на нейкія кампрамісы. Ну і што? Можа, тут і няма ніякай праблемы?"

Халезін: "Дыялёг павінны весьці палітыкі. Іх праца, іх прафэсія - гэта пошук кампрамісу. Ні Лявон не палітык, ні я не палітык. У мяне першае жаданьне - узяць дубіну і даць па башке. І ў яго таксама. Таму мы ня можам весьці ніякія перамовы.

Я ведаю, што калі зьбяруцца гэтыя артысты, музыкі, мастакі, літаратары, нашы патрабаваньні абмяжуюцца літаральна пяцю пунктамі: першае – вызваліць палітзьняволеных, а астатнія будуць спэцыяльныя – скасаваць "чорныя сьпісы", адкрыць пляцоўкі для працы і гэтак далей.

Я не кажу пра тое, што гэты палітык павінен ісьці да Праляскоўскага. Гэты палітык павінен прадстаўляць нас у той перамоўнай групе, якая будзе весьці перамовы з уладай. Я мяркую, што там будуць і нейкія прафсаюзы, і грамадзкія арганізацыі.

Тады ў гэтым паходзе музыкаў да адміністрацыі ёсьць пазытыў. Тады будзем лічыць, што яны справакавалі гэтую цывілізаваную працу.

Я ведаю Лявона з канца 1980-х гадоў, я ведаю, як ён ставіцца да ўлады, ведаю, хто ён і што ён, нас нават і арыштоўвалі разам. Ня трэба так псаваць рэпутацыю. якая нараблялася дзесяцігодзьдзямі".

Вольскі: "Чаму ж тады 3 гады ніводзін палітык, ніводная ініцыятыўная група не занялася тым, што было балюча для вялікай часткі насельніцтва – што забараняліся вялікія нармальныя канцэрты? Усе гэта прынялі чамусьці як дадзенасьць".

Халезін: "Гэта наша віна. Мы не сабраліся разам і не задушылі нашых палітыкаў, каб яны нашы правы абаранялі".

Дракахруст: "Мікалай, улада мае вельмі шмат недахопаў, але яна, я б сказаў, прагматычная. Яна можа і будзе весьці перамовы толькі з тымі людзьмі, якія ўяўляюць сабой пэўную сілу – ці палітычную. ці духоўную, ці яшчэ якую. Гэтых музыкаў запрасілі , таму што палічылі, што яны штосьці сабой уяўляюць. І таму лепш зь імі дамовіцца. Магчыма, абдурыўшы пры гэтым, але дамовіцца. Нейкі палітык – пасярэднік, якога Вы прапаноўваеце – а хто ён такі для ўлады? Чаму яна наагул будзе зь ім размаўляць?"

Халезін: "Ён – прадстаўнік контар-культуры. Паглядзіце на апошнія падзеі ў краіне. Адзін дэпутат "палаткі" кажа: "Давайце правядзем дыялёг з моладзевымі арганізацыямі". Радзькоў, які ачоліў гэтую новую "Белую Русь", кажа: "Я гатовы размаўляць з прадстаўнікамі апазыцыі". Прыехаў намесьнік міністра замежных спраў Нямеччыны і кажа – у вас павінен быць дыялёг унутры краіны. Гэта новы трэнд, да яго трэба ставіцца сучасна. Улада слабее, а мы мацнеем.

І я нязгодны зь Лявонам, што ў нас нічога не адбываецца. Я бачу літаратурныя праекты ў Інтэрнэце, я бачу новыя музычныя групы, ёсьць "Свабодны тэатар", ёсьць мастакі. Людзі працуюць, але яны ня могуць зараз раскрыцца ў поўнай мэры".

Акудовіч: "У пэўным сэнсе я зь Міколам згодны. Я таксама лічу, што дыялёг патрэбны. У нас адна краіна, агульны народ, фармуецца нацыя. І мы раней ці пазьней усе гэтыя бар’еры, якія нас падзяляюць, павінны будзем пераадолець і злучыцца ў нешта цэлае.

Чым варыянт Мікалая добры – што ў такой сытуацыі мастакі, творцы, якія маюць у сваёй публіцы і наагул у краіне пэўны імідж, застануцца зь ім. А кожная пэрсанальная сустрэча мастака з уладай сам насам, ці нейкай групай, заўсёды будзе ставіць мастака ў вельмі складанае становішча.

Рэч ня ў тым, што непатрэбныя перамовы. Рэч у тым, што гэтыя перамовы не павінны выглядаць, як здача мастаком сваёй пазыцыі".

Написать комментарий (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

И все-таки от зачеса придется избавиться (10249)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Политика

В Минске проходят массовые допросы. Предлагается «стучать» на соседей (5849)

18.07, 10:06, — Политика

Командантский час (Фото) (5113)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Политика

Лукашенко сделал белорусов нацией самоубийц (5084)

18.07, 8:14, — Общество

Лукашенко хочет иметь досье на каждого белоруса (4548)

22.07, 15:46, — Политика

В США погибла 18-летняя белорусская студентка (4474)

18.07, 13:37, — Общество

Крупная авария на проспекте Независимости: пострадали пассажиры «маршрутки» (Фото) (4032)

21.07, 16:49, — Происшествия

Беспредел на фоне беспредела (3952)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Политика

Фоторепортаж «Би-Би-Си»: Застывшая Беларусь (3875)

22.07, 15:53, — Политика

Ветеранов допрашивают по делу о взрыве: «Такого унижения я не испытывал со времен лагеря смерти» (3581)

22.07, 16:16, — Политика

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: