22 декабря 2025, понедельник, 0:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

119 даляраў – цана на газ толькі на першыя тры месяцы

10

Аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Тацяна Манёнак падчас удзелу у перадачы “Экспэртыза Свабоды” паведаміла некаторыя сэнсацыйныя акалічнасьці перамоваў наконт цаны на газ.

«Толькі цяпер акрэсьліваюцца некаторыя дэталі таго пагадненьня, якое было падпісанае напрыканцы 2006 году паміж Беларусьсю і “Газпромам”. Паводле дамовы, у першым квартале 2008 кошт газу для Беларусі ня мусіць падвышацца больш чым на 19 працэнтаў. Гэта і здарылася. Таму пра нейкія падарункі для Беларусі казаць нельга», - сцьвярджае Тацьцяна Манёнак.

А ў астатні пэрыяд падвышэньне для Беларусі будзе паводле эўрапейскага кошту. І гэта будзе адпавядаць 67 працэнтам ад сярэдняэўрапейскай цаны, як і прадугледжана ў дамове.

Па словах эксперта, «тое, што ў першым квартале кошт будзе такім, пра гэта ня ведаў ніхто з журналістаў. Але пра гэта ведаў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, таму ён так упэўнена і казаў пра 119 даляраў. Я сама пра гэта даведалася з пэўнай крыніцы ва ўрадзе толькі сёньня. Беларускі бок моцна не задаволены вынікамі перамоваў, бо яны вялі размову, каб дабіцца перагляду самой формулы, бо прывязка да эўрапейкай цаны вельмі не задавальняе Менск», - паведаміла Т.Манёнак

Написать комментарий 10

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях