Народны фронт выбірае лідэра
- 7.12.2007, 18:07
8-9 снежня ў памяшканні палацу культуры МАЗ пройдзе з’езд партыі БНФ. Галоўнае пытанне з’езду – пераабранне лідэра партыі. Нагадаем, на гэтую пасаду прэтэндуюць сённяшні старшыня Вінцук Вячорка і ягоныя намеснікі Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч.
Па словах кіраўніка юрыдычнай камісіі Уладзімера Лабковіча, на з’езд вылучаныя 260 дэлегатаў з усёй Беларусі. Запрошана шмат гасцей, сярод якіх народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і вядомы рэжысёр, былы кіраўнік тэатру “Вольная сцэна” Валер Мазынскі.
Лабковіч таксама паведаміў, што дзеля асвятлення працы з’езду атрымалі акрэдытацыю больш за 40 журналістаў з незалежных СМІ.
Праца з’езду пачынаецца 8 снежня а 10 гадзіне. Адпаведна, рэгістрацыя дэлегатаў будзе адбывацца ад 8-ай да 10 гадзіны раніцы.