9 мая 2024, четверг, 0:01
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

КГБ и через полгода не вернул журналистам конфискованные компьютеры

Как раз накануне «выборов», 27 сентября, исполнилось полгода, как белорусские спецслужбы провели «рейд» по квартирам и офисам независимых журналистов и ряда общественных организаций.

Тады пад ператрусы патрапіла каля двух дзесяткаў нашых калег. Аднак рэчы вярнулі лічаным асобам: напрыклад, ­Эдуарду Брокараву (Горкі, Магілёўская вобл.), Тамары Шчапёткінай (Бяроза, Брэсцкая вобл.), Уладзіміру Вараб’ёву (Мінск), Вадзіму Баршчэўскаму (Віцебск).

Як распавёў прэс-службе БАЖ Баршчэўскі, забраныя сілавікамі рэчы яму вярнулі ў жніўні гэтага года. Праўда, перад гэтым ён і яго блізкія напісалі ў інстанцыі розных узроўняў роўна 47 лістоў. Рэчы знаходзіліся на складзе абласнога КДБ. Па словах сп. Баршчэўскага, ён не далічыўся некалькіх дакументаў. Аднак выглядае на тое, што большую частку яго рэчаў нават не даглядалі: «Яўна глядзелі мой ноўтбук і камп’ютар. Але некаторыя скрыні з аргтэхнікай нават не ўскрывалі», — распавёў журналіст.

Між тым, большасць нашых калегаў дагэтуль чакае, тэлефануе і перапісваецца з органамі пракуратуры і КДБ.

Эдуард Мельнікаў, Мінск: «Канешне, трэба звяртацца да тых людзей, якія адабралі і трымаюць у сябе нашу маёмасць. Гэта не толькі матэрыяльная, але і маральная шкода. Мне вельмі цікава, для чаго КДБ забрала мае кнігі — каля 60 асобнікаў. Незразумела, якое дачыненне яны маюць да крымінальнай справы аб мультфільмах. Як і забраныя тэксты маіх лекцый, кантрольныя працы маіх студэнтаў. (Э. Мельнікаў — выкладчык ЕГУ — заўв. БАЖ). Шмат хто з дзяржаўнага чынавенства любіць звяртацца ў суды са шматмільённымі зыскамі аб кампенсацыі маральнай шкоды. Будзем раіцца з юрыстамі, бо ў нашым выпадку ёсць пра што пісаць у зысках»…

Андрэй Аляксандраў, журналіст з Наваполацку: «Каля месяца таму я кантактаваў з супрацоўнікамі Полацкага міжраённага аддзелу КДБ, якія праводзілі ператрус. Яны сказалі, што ўвогуле не ведаюць нічога пра гэтую справу, і параілі звяртацца ў Мінск. Прыкладна тады ж я гутарыў наконт вяртання рэчаў са следчым мінскай пракуратуры, які гэтую справу вёў. Ён узяў мае каардынаты і сказаў, што са мною звяжуцца. Але з таго часу ніякіх сігналаў з пракуратуры не паступала».

Анатоль Гатоўчыц, Гомель: «Я тэлефанаваў у гэтым месяцы ў пракуратуру г. Мінска. Але мне сказалі, што следчы Шабан гэтую справу больш не вядзе, а вышэйшага начальства зараз, маўляў, няма на месцы. Што да перапіскі, яна скончылася ў мяне ў красавіку г.г. – з Генеральнай пракуратуры на мой запыт адказалі, што яго перанакіроўваюць ніжэй, з Мінскай гарадской – што “пытанне аб вяртанні маёмасці будзе разгледжана паўторна пасля заканчэння дагляду згаданай маёмасці”. Але ж, думаецца, з красавіка мінула ўжо дастаткова часу, каб скончыць гэты дагляд…»

Аляксей Белы, Баранавічы: «На мінулым тыдні я даслаў чарговую скаргу ў пракуратуру Мінска і копію – у пракуратуру Баранавіч. Я зноў напісаў, што паўгода прайшло, а мае рэчы дагэтуль не вярнулі – камп’ютар, у якім была толькі доктарская дысертацыя, больш за 30 кніжак… Я нагадаў пра адказ пракурора Мінска, які я атрымаў у траўні – у ім гаварылася, што пасля вывучэння маю маёмасць вернуць. Я ў чарговы раз папрасіў вярнуць мае рэчы, спаслаўшыся на тое, што шмат каму з маіх калег іх ужо вярнулі».

Генадзь Суднік, Магілёў: «24 верасня прыйшоў ліст з Магілёўскага КДБ – у адказ на чарговы запыт наконт вяртання рэчаў, дасланы 5 верасня. “Рашэнне аб забраных у вас прадметах будзе прымацца ў адпаведнасці з артыкуламі 96, 97, 98 КПК РБ”. (Згаданыя артыкулы тычацца лёсу рэчавых доказаў — заўв. БАЖ).

Нагадаем, што 27 і 28 сакавіка супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў шэрагу рэдакцый замежных СМІ, офісах недзяржаўных арганізацый, а таксама прыватных кватэрах журналістаў па ўсёй Беларусі. Усе ператрусы праводзіліся на падставе “даручэння” намесніка пракурора г. Мінска Аляксея Стука першаму намесніку старшыні КДБ генерал-маёру Вегеру В.П. (Генерал-маёр Віктар Паўлавіч Вегера – першы намеснік Старшыні КДБ РБ па контрвыведвальнай дзейнасці).

У дакуменце былі пералічаныя прозвішчы 17 чалавек, людзей, якія, па аператыўных звестках, нібыта з’яўляюцца супрацоўнікамі тэлеканалу “Белсат”. Акрамя гэтага, у “даручэнні” паведамлялася, што ператрусы трэба правесці таксама ў «іншых актывістаў радыкальных палітызаваных груповак».

Усяго за 27–28 сакавіка (з улікам журналістаў, якія знаходзіліся ў офісах, дзе ладзіліся ператрусы, і былі часова затрыманыя ці падвергнуліся іншаму ўціску з боку сілавікоў) пацярпелі больш за 25 прадстаўнікоў прэсы.

У хуткім часе сітуацыю пракаментавала начальніца ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына. Яна падкрэсліла, што ўсе журналісты і рэдакцыі, у якіх быў праведзены ператрус, працавалі ў Беларусі без акрэдытацыі.

Тэхніку забіралі, паводле следчых, для праверкі на наяўнасць прыкметаў стварэння і распаўсюду мультфільмаў палітычнага зместу. Як паведаміў намеснік мінскага пракурора Аляксей Стук, следчыя мелі інфармацыю пра тое, што журналісты супрацоўнічалі са стваральнікамі мультфільмаў і з арганізацыяй “Трэці шлях”.

Справа аб знявазе А. Лукашэнкі была ўзбуджана яшчэ ў жніўні 2005 г. пракуратурай г. Мінска па факце распаўсюду у Інтэрнеце мультфільмаў, што “зневажалі гонар і годнасць прэзідэнта Беларусі”. Нагодай сталі сатырычныя мультфільмы, персанажы якіх былі падобныя да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Справу завялі паводле ч. 1 арт. 367 КК РБ – паклёп у дачыненні да прэзідэнта РБ.

У межах справы 16 жніўня 2005 г. супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэрах сяброў грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Паўла Марозава, Андрэя Абозава і Алега Мініча. Супрацоўнікі КДБ забралі больш за 10 камп’ютараў і ўсе носьбіты інфармацыі. Фігуранты крымінальнай справы былі вымушаны з’ехаць за мяжу.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях