15 декабря 2025, понедельник, 1:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Геннадий Грушевой: «Указ Лукашенко уничтожит программы оздоровления за границей»

4

Председатель благотворительного фонда “Детям Чернобыля” Геннадий Грушевой заявил, что новый указ Александра Лукашенко, который запрещает белорусским детям оздоравливаться в одной и той же стране более трех раз, фактически “уничтожит программы оздоровления белорусских детей за границей”.

Па словах Грушавога, “пасьля гэтага ўказу ўсе арганізацыі, якія чамусьці не падыходзяць беларускім уладам у якасьці партнэра, могуць фактычна скончыць сваю дзейнасьць”, паведамляе “Радыё Свабода”.

Старшыня фонду тлумачыць, што менавіта азначае ўказ, поводле якога беларускія дабрачынныя арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленьне толькі ў тыя замежныя краіны, зь якімі Беларусь мае адмысловыя міжнародныя дамовы.

“Чаму менавіта вакол дзяцей Чарнобылю ўзьнікла пытаньне падпісаньня міждзяржаўных пагадненьняў? У нас ужо цягам 20 гадоў дзейнічаюць розныя юрыдычныя дакумэнты, пагадненьні паміж арганізацыямі, якія адпраўляюць і прымаюць, паміж бацькамі і тымі арганізацыямі і сем’ямі, якія прымаюць дзяцей. У нас апошнімі гадамі фактычна ўводзіліся па 5-10 новых пунктаў, якія патрабаваў Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці. Яны прадугледжвалі ўсё.

І калі мы ня мелі такіх юрыдычных пагадненьняў з бокам, які прымае дзяцей, то Дэпартамэнт нам не падпісваў ніякіх папераў. Гэтыя паездкі і былі на падставе дамоваў, але не міждзяржаўных. Няма ў сьвеце дзяржавы, якая паездкі сваіх грамадзянаў у тыя ці іншыя краіны зьдзяйсьняе празь міждзяржаўныя пагадненьні. Справа ідзе аб прыватных паездках і грамадзкіх арганізацыях. Нашых дзяцей за мяжой прымаюць не дзяржаўныя ўстановы, а грамадзкія аб’яднаньні і дабрачынныя ініцыятывы. І бальшыня краінаў ня мае ў сваіх кодэксах падставаў для такога пагадненьня. Беларусь запатрабавала, каб гэта было. Гэта вар’яцтва нейкае.

Такія ўмовы, калі ўрады, дзяржавы павінны адказваць за тое, што адбываецца на ўзроўні такіх прыватных кантактаў — гэта фактычна крок па зьнішчэньні ўсёй гэтай дзейнасьці. А гэта той здабытак, які застаўся яшчэ з далукашэнкаўскіх часоў. Дзякуй Богу, мы ўсю гэтую справу аздараўленьня пачалі да яго. І ён яшчэ пасьпеў пакарыстацца ёю, калі яшчэ ня быў уладаром гэтай краіны. І тое, што ніколі не будавалася і не падтрымлівалася ўладай, улада мэтадычна зьнішчае”, - кажа Генадзь Грушавы.

Ён нагадвае, што такую дамову Беларусь падпісала з Італіяй. А краінаў, дзе адпачываюць дзеці, каля 14. Па словах Грушавога, зь Нямеччынай, куды фронд пасылае найбольш дзяцей на аздараўленьне, такой дамовы няма.

“Няма, і, наколькі я ведаю, Нямеччына пакуль не сьпяшаецца. Так, пасол Нямеччыны раіць нямецкім дабрачынным ініцыятывам зьвяртацца да беларускага ўраду і пераконваць яго. Гэтыя звароты ідуць амаль што два месяцы. У іх гаворыцца, што ніколі цягам 20 гадоў не было ніводнага выпадку затрыманьня беларускіх дзяцей у Нямеччыне. Няма ніводнага прэцэдэнту, калі б нехта парушаў нейкія пагадненьні. І няма падстаў ставіцца з такой падазронасьцю да нямецкіх ініцыятываў.

Указ — гэта фактычна адказ на ўсе гэтыя звароты. Маўляў, нас гэта ўсё не цікавіць. Мы ўводзім такі прынцып і больш нам нічога ня трэба, апроч атамнай станцыі”, - падсумощвае Генадзь Грушавы.

Тое, што на аздараўленьне за мяжу змогуць выяжджаць толькі дзеці да 14 гадоў і ня больш як тры разы ў адну і тую ж краіну, на ўсе сто адсоткаў парушае фундамэнтальныя правы людзей, зазначае ён.

“Фактычна гэта забарона ня дзецям, а нашым грамадзянам. Сем’і, якія маюць дзяцей, пазбаўлены права самім вырашаць — могуць іхнія дзеці паехаць ці не. Як так можна? Мы дзейнічаем толькі ад імя бацькоў. Мы атрымоўваем адпаведны дазвол. Таму гэтае абмежаваньне тычыцца не дабрачынных арганізацый і нават не саміх па сабе дзяцей, а гэта абмежаваньне правоў грамадзянаў Беларусі. Пасьля гэтага ўказу яны ня могуць самі вырашаць, куды ім пасылаць сваіх дзяцей, колькі разоў пасылаць і ў якім узросьце. Гэта ўжо новая справа на Беларусі”, - сьцьвярджае Генадзь Грушавы.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка выдаў указ, які забараняе беларускім дзецям аздараўляцца ў адной і той жа краіне больш за тры разы.

Паводле ўказу, беларускія дабрачынныя арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленьне толькі ў тыя замежныя краіны, зь якімі Беларусь мае міжнародныя дамовы аб дзяржаўных гарантыях своечасовага вяртаньня дзяцей у Беларусь.

Дабрачынны фонд “Дзецям Чарнобылю” за час свайго існаваньня, з 1989 году, накіраваў на аздараўленьне ў розныя краіны сьвету больш за 200 тысяч дзяцей зь Беларусі.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях