22 декабря 2025, понедельник, 0:04
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Галина Семдянова: «ЦИК должен идти в отставку»

2

Представитель Партии БНФ в ЦИК с правом совещательного голоса Галина Семдянова рассказала журналистам о работе Центральной комиссии во время «выборов».

Паводле Галіны Сямдзянавай, чальцы Цэнтральнай камісіі ў сваёй большасьці на паседжаньнях паводзілі сябе па магчымасьці стрымана. За некаторым выключэньнем, піша старонка pbnf.org.

"Актыўна выступалі толькі Кісялёва, Лазавік і сама Ярмошына. Астатнія толькі паслухмяна галасавалі", - кажа Галіна Сямдзянава.

"Раптам высьветлілася, што больш за ўсіх паўнамоцтваў маюць так званыя "куратары па абласьцях", але прыроду ўзьнікненьня інстытута "куратарства" ніхто патлумачыць ня можа. І ў выбарчым заканадаўстве нічога пра гэта не гаворыцца. Усе фальсыфікацыі падчас выбараў былі зробленыя рукамі тых самых куратараў", - распавядае Галіна Сямдзянава.

Чатыры прадстаўнікі дэмакратычных партыяў у ЦВК спрабавалі высьветліць, чаму так атрымалася, што ў Менску з 260 сябраў акруговых камісіяў толькі 5 прадстаўляць дэмакратычныя партыі.

"На што Лідзія Ярмошына адказала, што ў камісіі былі ўключаныя тыя, хто зможа лепш правесьці выбары", - распавядае актывістка Партыі БНФ.

Галіна Сямдзянава прывяла цэлы шэраг парушэньняў, якія яна разам з калегамі зафіксавала падчас працы ў ЦВК. Гэта:

1. Дазвол галасаваць зь любым дакумэнтам у той час, калі ставіць подпіс за кандыдата можна толькі з пашпартам.

2. Адмова заклейваць дно скрыняў.

3. Адмова дазволіць кандыдатам запісаць іншы выступ, а не паўтараць стары падчас так званага паўтору 5-хвіліннага выступу.

4. Сэмінары і трэнінгі былі арганізаваныя толькі для старшыняў і сакратароў камісіяў розных узроўняў.

5. Адмова разглядаць скаргі дэмакратычных кандыдатаў.

6. Правядзеньне таемнага паседжаньня ЦВК разам з прэзыдэнтам напярэдадні пачатку датэрміновага галасаваньня.

"У любой нармалёваай краіне пасьля такіх “выбараў” ЦВК мусіла б пайсьці ў адстаўку, - сказала Галіна Сямдзянава.

“Дзякуючы ўдзелу ў “выбарах” мы зараз маем доказы грубага парушэньня выбарчага заканадаўства на розных узроўнях і этапах выбараў. Лічу, што зараз мы мусім сказаць усяму сьвету, што парлямэнт нелегітымны", - дадала яна.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях