15 декабря 2025, понедельник, 1:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Союз поляков Беларуси почтил память погибших солдат

Сегодня в Гродно звонили колокола в храмах, а священники на кладбищах молились за умерших. Активисты Союза поляков во главе с Анжеликой Борис посетили места польской национальной памяти в городе и области.

У Катэдральнай каталіцкай царкве сёньня была адпраўленай таксама імша за памерлых на беларускай мове, іхнія імёны пачалі зачытваць за паўгадзіны да ейнага пачатку, паколькі ўсе парафіяне імкнуцца, каб на Дзяды ўспомнілі іхніх родных, паведамляе “Радыё Свабода”.

Супрацоўнікі Генэральнага консульства рэспублікі Польшча ў Горадні разам з чальцамі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс за апошнія дні наведалі месцы польскай нацыянальнай памяці ў горадзе і вобласьці. Яны ўсклалі вянкі, кветкі, запалілі зьнічы на магілах, у прыватнасьці, жаўнераў Войска Польскага і Арміі Краёвай.

Напрыклад, на старых каталіцкіх могілках на вуліцы Антонава існуюць некалькі дзесяткаў пахаваньняў польскіх жаўнераў, у тым ліку безназоўных, якія загінулі ў 1920 годзе. У гэтым жа месцы пахавана польская пісьменьніца Эліза Ажэшка. Жаўнеры і афіцэры Войска Польскага, якія таксама загінулі на польска-савецкай вайне, пахаваны яшчэ і на гарадзкіх вайсковых могілках непадалёк — на вуліцы Белуша, якія існуюць 120 гадоў. Там сама пастаўлены і Катынскі крыж — у памяць пра беларускіх і польскіх афіцэраў, расстраляных НКВД у 1940 годзе.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях