В Витебске коммунистам не разрешили митинг, потому что они «связались с врагами нации» (Фото)
4- 7.11.2008, 16:58
На праздничном собрании, который проходил в Витебске на площади Ленина, слово дали только представителям КПБ, БРСМ и «Белой Руси».
Намесьнік старшыні гарвыканкаму сказаў, што апазіцыйная Партыя камуністаў беларуская “зьвязалася з ворагамі нацыі” і таму не атрымала дазволу на кастрычніцкі мітынг.
Сакратар абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Васіль Селівашка распавёў, што ўжо ня першы год гарадзкія ўлады не даюць ягоным партыйцам праводзіць акцыі 7 лістапада. Дагэтуль ПКБ хаця б прапаноўвалі далучацца да афіцыйных мерапрыемстваў, аднак сёлета намесьнік старшыні гарвыканкаму Павал Лосіч катэгарычна папярэдзіў Васіля Селівашку, што забараняе яму выступаць перад прысутнымі і нават набліжацца да мікрафону.
“Сёньня перад пачаткам мітынгу мы падышлі да намесьніка старшыні гарвыканкаму Паўла Лосіча і папрасілі яго патлумачыць, чаму так здарылася, што нам не дазволілі праводзіць акцыю і не дазволілі нават да яе далучыцца. На што ён адказаў: “Таму што вы зьвязаліся з ворагамі нацыі”. Гэта я дакладна цытую ягоныя словы. Таму я адказаў: “У такім разе вы, Павал Іванавіч, спрыяеце антаганізму паміж людзьмі розных поглядаў у нашым грамадзтве”, — распавёў Васіль Селівашка для "Радыё Свабода".
Паводле кіраўніка абласной арганізацыі ПКБ, намесьнік старшыні гарвыканкаму ўпікнуў партыйцаў за ўдзел у мінулых выбарах у складзе АДС, зазначыўшы, што вынікі выбараў прадэманстравалі амаль поўную адсутнасьць прыхільнікаў у “апазыцыйных” камуністаў.
Тым часам перад прысутнымі цягам 20 хвілін выступаў кіраўнік абласной структуры КПБ. Сэнс ягонай прамовы зводзіўся да таго, што сацыялізм яшчэ вернецца ў Беларусь, бо ён ня зжыў сябе, а толькі адступіў часова.
Пасьля мітынгу тых, хто дагэтуль верыць у сацыялістычныя ідэі, запрасілі паглядзець канцэрт на плошчы Свабоды. Вэтэранскія хоры сьпявалі рэвалюцыйныя ды савецкія песьні і запрашалі ўсіх ахвотных паскакаць пад гэтыя сьпевы.


