15 декабря 2025, понедельник, 1:41
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

В Минске презентована книга воспоминаний председателя Рады БНР Ивонки Сурвиллы (Фото)

1

В офисе Партии БНФ прошла презентация книги воспоминаний председателя Рады БНР Ивонки Сурвиллы «Дарога. Стоўпцы. Капэнгагэн. Парыж. Мадрыд. Атава. Менск».

У залі сядзібы БНФ не было вольных месцаў. Кніжку Івонкі Сурвілы можна было атрымаць адразу на ўваходзе.

На жаль, у прэзэнтацыі кнігі не брала ўдзелу аўтарка: яна вельмі хацела б быць разам з удзельнікамі, але амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў прапанаваў напісаць ліст Аляксандру Лукашэнку, каб яе ўпусьцілі ў краіну. Спадарыня Сурвіла сказала, што абсалютна не гатовая напісаць такі ліст, а па-другое, яна лічыць ненармальным ехаць у Беларусь, калі яна змагаецца супраць цяперашняга рэжыму.

Кніга «Дарога. Стоўпцы. Капэнгагэн. Парыж. Мадрыд. Атава. Менск» выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Вёў вечарыну заснавальнік і каардынатар сэрыі Аляксандар Лукашук. На прэзэнтыцыі сваімі ўражаньнямі пра кнігу дзяліліся дзеячы культуры, сярод іншых пісьменьнік Уладзімер Арлоў, гісторык Захар Шыбека. Наведнікі слухалі ўрыўкі з кнігі, якія Івонка Сурвілла чытала на хвалях “Радыё Свабода”.

Адна з удзельніц прэзэнтацыі, старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, сказала ў інтэрвію “Радыё Свабода”:

«Гэтая кніга мае вялікае значэньне, бо гэта ўспаміны дзейнага старшыні Рады БНР. Але найбольш мяне уразіла тое, што Івонка Сурвілла ў кнізе адкрываецца ня толькі як грамадзкі дзеяч, як палітык, але і як чалавек, як жанчына са сваімі пачуцьцямі, са сваімі перажываньнямі, як дачка і маці, як жонка, якая кахае свайго мужа і разам зь ім працуе. Гэта ўспаміны вельмі глыбокага чалавека, чалавека зь вельмі далікатным унутраным сьветам. Гэтыя ўспаміны таксама адкрываюць некаторыя старонкі жыцьця беларускай эміграцыі, якія да гэтага часу былі закрытыя - напрыклад жыцьцё беларускай эміграцыі ў Даніі ці Гішпаніі на тыя часы».

Старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі сказаў сёньня на прэзэнтацыі, што сустракаўся з Івонкай Сурвіллай у Страсбуры, дзе праходзіў тыдзень Беларусі, прысьвечаны сьвяткаваньню 90-х угодкаў БНР, і, відаць, адзіны з прысутных у залі мае кнігу «Дарога» зь яе аўтографам.

Фота "Радыё Свабода"

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях