2 мая 2024, четверг, 1:07
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

В Минске пикетировали посольство России

7

Возле российского посольства в Минске прошел пикет под лозунгом «Не допустим российского атомного оружия в Беларуси!».

Яго правялі актывісты Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага цэнтру, Беларускай партыі Свабоды і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Каля дзесяці чалавек зь бел-чырвона-белым сьцягам утварылі ланцуг перад расейскай амбасадай. Яны трымалі плякаты: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі на Беларусі!”, “Расейскай ядзернай акупацыі Беларусі – НЕ!”, “Свабоду Беларускай Аўтакефаліі!” і іншыя.

Пікет працягваўся некалькі хвілінаў. Яго ўдзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі скандавалі: “Незалежнасьць!” Міліцыянты перапісалі зьмест плякатаў, але нікога не затрымалі.

Лідэр Беларускай партыі Свабоды Сяржук Высоцкі сказаў у інтэрв'ю "Радыё Свабода", што новы кіраўнік Расеі мусіць пачуць голас беларусаў:

“Мы сёньня прыйшлі разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі выказаць свой пратэст супраць плянаў разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі. Мала таго, што Беларусь фактычна зрабілі калёніяй Расеі, цяпер пляны разьмяшчэньня тут ядзернай зброі як і пабудова атамнай станцыі па расейскім праекце – гэта фактычна пляны зьнішчэньня беларускага народа”.

Написать комментарий 7

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях