banner1 banner1 banner1

31.03.2008

Генеральскі марш у Зімбабве 6

18:02, Уладзімір Халіп — Политика

Сенсацыя панове! Нарэшце гэту пачварную апазіцыю, як казалі ў савецкія часы, “взяли с поличным”. У пастарунак трапіла жанчына, якая наймала дэманстрантаў. Пра што натхнёна распавёў з тэлеэкрана самы праўдзівы і дасведчаны міністр. Злачынства выкрыта.

Любімы горад можа спаць спакойна. Цяпер той апазіцыі больш за трох у адным месцы ніколі не сабраць. Які дурань пойдзе пад дубінкі, калі за гэта ўжо ніхто не зможа заплаціць?

На вялікі жаль, у палымяным выступе міністра найбольш цікавая частка інфармацыі чамусьці засталася па-за кадрам. Хто гэтая касірка? На якую партыю працуе? Толькі свайму кантынгенту яна збіралася выдаваць заробак на плошчы? Або ўсім, хто будзе побач?

Але ж гэта дробязі. Не будзем з імі чапляцца да рупліўцаў тутэйшага правапарадку. У святле інфармацыі міністра дзеянні ягоных падначаленых пачынаюць набываць хоць нейкую паслядоўнасць. А яшчэ ўчора выглядалі бессэнсоўным дзікунствам.

Сапраўды, далі ж дазвол на святкаванне дзевяностых угодках БНР. І напэўна ж разумелі, што ў краіне шмат людзей, для якіх гэта не проста чарговая дата. Дык навошта ў гэткі дзень учыняць крывавы вэрхал?

25 сакавіка, шостая гадзіна. Іду па праспекце ў напрамку Акадэміі. Па тым баку, дзе міліцэйская вучэльня. Але перад плошчай Якуба Коласа – ланцуг. З якой трасцы? Дазволена ж гарвыкамам збірацца каля Акадэміі! Навошта ў такім разе шлях да яе перакрываць кардонам? Пра дазвол гарадскіх уладаў не ведае міліцыя? Або людзі ў чорным на яго чхаць хацелі?

А на супрацьлеглым баку таксама ўжо немалы натоўп прыпыненых заслонам. Далучаюся да іх. Сустракаю знаёмых. Людзі з кветкамі. Збіраліся іх ўскласці да помнікаў Багдановічу, Коласу, Купале. Але якія кветкі, калі навокал такая калатнеча! Вырваліся аднекуль і гойсаюць уздоўж ходнікаў бамбізы ў чорным. Гучаць каманды. Адрывіста і злосна. Гэта ўжо не праспект, а нейкае Поле Кулікова. Рэжым сцяной устаў на сваім апошнім рубяжы. Сёння або ніколі!

Потым, калі ўжо сцямнела, сустрэў я ў натоўпе каля Акадэміі вядомага беларускага паэта. І ён распавёў пра тое, як каля крамы “Лянок” давялося выводзіць жанчын з-пад дубінак азвярэлых шлеманосцаў. І дайсці да той “дазволенай” Акадэміі здолелі яны толькі па вуліцы Платонава. Нібы прывід гаўляйтэра Готберга вярнуўся ў гэты Мінск.

І вось – калі ласка! Выступіў па тэлебачанні таварыш, адказны за парадак, і ўсё ўжо зразумела. Ніхто нікога крыўдзіць не хацеў. Проста на подступах да плошчы, дзе мы збіраліся ўскласці свае кветкі, праводзілася спецаперацыя. Менавіта ў той час. Бралі няўлоунага касіра апазіцыі. Высветлілася потым – звычайная жанчына. І гэта яе малітвамі ды незлічонымі далярамі фармуюцца калоны дэманстрантаў. А сотня кінутых за краты, процьма збітых, сцягі і кветкі, утаптаныя ў гразь, – гэта непазбежныя выдаткі. Вынік таго варты. Ды толькі з рапартам міністр паспяшаўся. Падставілі падначаленыя. На тэлеэкраны выпусцілі чарговую “вутку”. Узятая ў той дзень жанчына не касір, а бугалтар аднаго са сталічных прадпрыемстваў. І ніхто яе не лавіў, не арыштоўваў. Вяртаючыся з працы, убачыла яна, як карнікі схапілі яе сына. І ведаючы дзікія іх норавы, яна сама пайшла за ім у аўтазак.

Нялёгкае жыццё ў вартавых парадку. А тым болей – у гэбухі. Яшчэ не паспелі адсвяткаваць бліскучую перамогу пры “Лянку”, а труба ўжо кліча зноў на лінію агню. На даляглядзе – новы вораг. Журналісты. Не ўсе, вядома, а найперш тыя, што працуюць на заходнія інфармацыйныя каналы. Даўно павінны былі ўцяміць, якія страты сваёй дзейнасцю наносяць дзяржаўнаму бюджэту. Было ж абвешчана, што нейкі лорд узяўся здаць у заходнюю хімчыстку запэцканы мундзір тутэйшай улады. Кажучы высокім стылем, палепшыць імідж. За немалыя грошы. Як ён сам прызнаўся, за мільёны. А журналісты тыя ўсю камерцыю безнадзейна сапсавалі, закінуўшы на заходнія тэлеканалы карцінку бітвы пры “Лянку”. А там такі ашчэр звярыны, што цяпер сквапны лорд за новы імідж цану падвысіць удвая. А то і болей. Навошта ж было гэтак падрываць народную казну?

Але злачынная дзейнасць журналістаў спынена імгненна. Аперацыя праведзена бліскуча. Урываліся ў офісы. У прыватныя кватэры. Выграбалі відэакамеры, кампутары. Праводзілі ператрусы. І версію ж пры гэтым прыдумалі выдатную. Нібыта шукалі крамольныя мультфільмы. У якіх злаўмыснікі спакусіліся на светлы вобраз найвышэйшага кіраўніцтва.

Тыя жартаўнікі даўно пакінулі краіну. І крамольныя мульцяшкі ў сямейных фільматэках пачэснага месца ніколі не займалі. А тым больш – на радыё “Рацыя”. Там і Віні Пуху няма чаго рабіць. Але ж пайшла татальная аблава. І наша даўняе спаборніцтва з Зімбабве ў сферы дэмакратыі набыло магутны імпульс. Мы зноў рашуча вырываемся наперад. Яно і не дзіўна: у авангардзе наступу - гэбуха. Тыя самыя інтэлектуалы, што два гады таму не дапусцілі апазіцыйнага пацука ў непахісны наш вадаправод.

У гэтым раптоўным выбуху шалёнай паліцэйшчыны нічога нечаканага няма. Яны і самі ўжо не разумеюць таго, што робяць. Кожная дыктатура рана ці позна ўступае ў апошнюю стадыю свайго панавання. У стадыю маразму. Калі застаецца толькі страх. Такое азвярэнне, што пабачылі мы на мінулым тыдні, моцным не ўласціва. Злосць праява слабасці. Яны баяцца. Усяго і ўсіх. Панічна і ганебна. Нічога не ўдаецца. Усе карты бітыя. Яны скурай чуюць, што з-пад ног сплывае ўжо зямля. Няма будучыні. Няма надзеі. Нічога ў іх няма, акрамя сляпога страху.

Написать комментарий (6)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

Лукашенко: «Рассчитывайте на худшее. Я пойду на четвертый срок» (7468)

14.05, 8:29, — Политика

На границе Беларуси возводится «железный занавес» (6875)

13.05, 9:03, — Общество

В декларации о доходах кандидата в президенты Лукашенко за 2005 год сына Николая нет (6666)

12.05, 13:17, — Политика

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5954)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Политика

Государственные СМИ официально объявили о младшем сыне Лукашенко (Видео) (5924)

12.05, 9:51, — Политика

Александр Козулин: «Вместо безоговорочного освобождения, мне было предложено тайное бегство из страны» (4846)

15.05, 10:30, — Политика

Тайный сын (4616)

14.05, 9:53, — Политика

Андрей Санников: «Похоже, Лукашенко не надеется дотянуть до конца года» (4598)

16.05, 12:32, — Политика

Цирк имени Лукашенко (4428)

12.05, 11:30, Илья Мильштейн, «Европа-Экспресс» (Германия) — Политика

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4214)

14.05, 11:07, — Авто

Подписка на рассылку