29 апреля 2024, понедельник, 15:40
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Артур Финькевич: «Европейская тема для Беларуси актуальна как никогда»

2
Артур Финькевич: «Европейская тема для Беларуси актуальна как никогда»

“Сегодня больше половины населения Беларуси поддерживают идею вступления Беларуси в Евросоюз”, -- заявил в интервью “Радыё Свабода” активист организации “Малады фронт”, бывший политзаключенный Артур Финькевич.

Артура пригласили в Прагу принять участие в программе X международного фестиваля документальных фильмов правозащитной тематики «Один мир-2008».

-- Артур, у сераду споўніўся роўна месяц, як вас вызвалілі з Магілёўскай сьледчай турмы. Гэта ваша першая паездка за мяжу па вызваленьні?

-- Так, я першы раз за мяжой.

-- Ці вы не баяліся апынуцца ў сьпісе невыязных?

-- Я думаю, што я ў сьпісе невыязных. Таму я выяжджаў праз Расею: ехаў цягніком да Масквы, адтуль ляцеў самалётам з Шарамецьцева.

-- Артур, вы першы раз у Празе? Якое ўражаньне на вас зрабіў гэты горад?

-- Так, я першы раз у Празе. Горад зрабіў абсалютна пазытыўнае ўражаньне – гэта ж гістарычны цэнтар Цэнтральнай Эўропы. Тут Францыск Скарына выдаў першую беларускую кнігу. Я думаў схадзіць да таго месца, дзе гэта друкаваў Скарына, але, на вялікі жаль, сёньня проста не пасьпеў.

-- Артур Фінькевіч браў у сераду ўдзел у канфэрэнцыі “Дысыдэнты і свабода” – яна праводзілася ў рамках фэстывалю праваабарончага кіно “Адзін сьвет”. Артур, пра што вы гаварылі на канфэрэнцыі?

-- Я гаварыў пра крымінальны перасьлед моладзевых актывістаў, гаварыў пра тое, што некалькі дзён назад адбылася ў Менску прэсавая канфэрэнцыя з удзелам моладзевых лідэраў, прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, у тым ліку “Маладога фронту”, на якой мы абвясьцілі пра тое, што будзем браць актыўны ўдзел у грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

Я казаў пра тое, што эўрапейская тэма для Беларусі цяпер актуальная як ніколі. Сёньня больш за палову насельніцтва Беларусі падтрымлівае ідэю ўступленьня Беларусі ў Эўразьвяз, адначасна ўвесь час мусіруецца інфармацыя пра магчымы рэфэрэндум для прыняцьця канстытуцыйнага акту з Расеяй. Таму мы павінны праводзіць празаходнюю, праэўрапейскую кампанію, таму менавіта “Эўрапейская Беларусь” павінна адказваць на “інтэграцыйныя” крокі, захады з боку Расеі. Мы будзем зьбіраць подпісы за эўрапейскі шлях Беларусі: маем намер сабраць каля мільёна подпісаў. Будзем усяляк папулярызоўваць саму тэму Эўрапейскага Зьвязу сярод беларусаў, раздаваць матэрыялы кампаніі, у прыватнасьці распаўсюджваць матэрыялы, зьвязаныя з 12 прапановамі Эўракамісіі да беларускіх уладаў. Будзем таксама паведамляць пра тое, што ў нас ёсьць палітзьняволеныя.

-- Ці вы праводзілі, выступаючы на канфэрэнцыі, якія паралелі паміж беларускай сытуацыяй і сытуацыяй у Бірме ці на Кубе, напрыклад?

-- Разумееце, ува ўсіх гэтых краінах сытуацыя адрозная ад беларускай. І я лічу, што, у адрозьненьне ад усіх астатніх, у нас сытуацыя зьменіцца значна хутчэй. У нас, мне падаецца, засталося зусім крышачку, і мы будзем жыць у вольнай краіне з нармальным цывілізаваным прэзыдэнтам, будзем жыць у вольнай эўрапейскай сям'і. Трэба толькі кожнаму з нас зрабіць вырашальны крок.

-- Артур, месяц назад вы выйшлі на свабоду – пасьля двух гадоў сьпярша абмежаваньня свабоды, а затым і поўнага зьняволеньня. Што на вас зрабіла найбольш моцнае ўражаньне ў гэты першы вольны месяц?

-- Напэўна, тое, што ўсё-такі за гэтыя два гады беларускае грамадзтва зьмянілася. Я перакананы, што грамадзтва стала больш дэмакратычным і больш незадаволеным палітыкай уладаў. Незадаволеных яўна паболела – пасьля таго, як многія людзі страцілі свае сацыяльныя льготы. Мне здаецца, што рэйтынг Лукашэнкі цяпер складае ня больш за 25-30 адсоткаў...

-- 5 сакавіка вашаму паплечніку Зьмітру Хведаруку споўнілася 20 гадоў. Што вы хацелі б яму пажадаць?

-- Хацеў бы пажадаць Зьмітру ўсяго самага найлепшага, здароўя, шчасьця, посьпехаў ува ўсім, за што б ён ні браўся. Хацелася б пажадаць яму моцы, моцы фізычнай і духовай, а ўсё астатняе тады само прыйдзе.

-- Артур, я ведаю, што вы хочаце наведаць Аляксея Шыдлоўскага, які нядаўна папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. Вам у свой час прапаноўвалі выехаць з Беларусі. Як вы ўвогуле ставіцеся да палітычнай эміграцыі?

-- Кожны выпадак – сам па сабе ўнікальны. Судзіць і асуджаць чалавека, калі ён зьяжджае, абсалютна няправільна: кожны чалавек мае права пакідаць сабе такую магчымасьць. Кожны павінен ахвяраваць тым, чым ён здольны ахвяроўваць.

У выпадку Аляксея, якому пагражала восем-дзевяць гадоў зьняволеньня, я толькі “за”, што ён у гэтай сытуацыі зьехаў. Я лічу, ён тут прынясе больш карысьці, чым седзячы гадамі за кратамі.

Хацелася б зьезьдзіць да яго – ён знаходзіцца недзе пад Брном. Ня ведаю, ці ўдасца мне туды вырвацца. У кожным разе паспрабую зь ім хаця б па тэлефоне пагаварыць.

-- Зараз у нас ёсьць магчымасьць пачуць развагі Вацлава Гаўла, якія 5 сакавіка прагучалі на пачатку праскай канфэрэнцыі “Дысыдэнты і свабода”. Гавэл прапанаваў паразважаць над тым, як людзі становяцца дысыдэнтамі і наколькі складаны і непрадказальны можа быць іх лёс:

“Я мяркую, што дысыдэнт – гэта не прафэсія, якую чалавек у пэўны момант свайго жыцьця абярэ. Звычайны грамадзянін, які жыве звычайным жыцьцём, раптам ня можа вырашыць: ад заўтра буду дысыдэнтам. Так не бывае. Проста вырашаеце рабіць адну сваю справу, якая вам здаецца больш правільнай, сумленнай, чым іншая – гэта цалкам грамадзянскі выбар. Але гэты выбар, гэтае рашэньне вас арыентуюць у пэўным кірунку, і неўзабаве вы стаіце перад іншай, сур'ёзнейшай дылемай: быць у гармоніі з самім сабой, са сваім сумленьнем, мець адчуваньне, што ня здраджваеце самі сабе, або заняць прыстасаванцкую пазыцыю, падначаліцца таму, што ўсе астатнія робяць. Але калі чалавек зрабіў той першы крок, а за ім лягічна другі, трэці, дык аднаго дня ён даведаецца, што яго называюць дысыдэнтам.

Мой досьвед, досьвед маіх сяброў з “Хартыі-77” і іншых незалежных ініцыятываў, якія змагаліся за правы чалавека, прынёс адну важную выснову. Гэта выснова, што нельга разьлічваць на хуткі посьпех. Можа стаць, што шматгадовыя донкіхоцкія, усімі высьмейваныя намаганьні празь зьбег многіх абставінаў раптам прынясуць нечаканы хэпі-энд. Можа, аднак, таксама стаць, што ніякі хэпі-энд ня здарыцца, будуць толькі працягвацца пакуты, бяда і будзе ўзмацняцца перасьлед”.

Вацлаў Гавэл – адзін з прыкладаў таго варыянту разьвіцьця падзеяў, калі дысыдэнт прыходзіць да ўлады. У пару камунізму ў ЧССР драматург Гавэл быў адным з ініцыятараў “Хартыі-77”, за што адседзеў каля чатырох гадоў у турме. У выніку аксамітнай рэвалюцыі 1989 году Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны, а пазьней два тэрміны быў прэзыдэнтам Чэхіі. Гавэл нязьменна выказвае сваю салідарнасьць з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, уздымае пытаньне Беларусі ў сваіх публікацыях і выступах. Артур, як вы ўспрымаеце Вацлава Гаўла?

-- Шчыра кажучы, гэта такі своеасаблівы ўзор эўрапейскага прэзыдэнта, які прыйшоў да ўлады праз народны пратэст. Гэта чалавек, які ўвесь час падтрымліваў дэмакратычныя сілы ў Беларусі, які заўжды сустракаўся зь яе прадстаўнікамі і дапамагаў шэрагу беларускіх дысыдэнтаў.

-- Артур, вашая маці, натуральна, вельмі перажывала, калі вы былі за кратамі. Ці яна адразу падтрымала вашу актыўную грамадзкую пазыцыю? Ці не была супраць?

-- Безумоўна, любая маці хвалюецца за сына, за сваё дзіця. Як іначай? Ці адразу мая маці падтрымлівала мяне? Мне падаецца, што адразу. Яна ўва ўсіх маіх пачынаньнях заўжды мяне падтрымлівала.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях