15 декабря 2025, понедельник, 4:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Павел Северинец: «Только упрямство белорусского режима вызвало очередные санкции США»

США ввели дополнительные санкции против белорусского государственного концерна "Белнефтехим", поскольку не дождались от официального Минска ни освобождения политзаключенного Александра Козулина, ни прекращения преследования граждан Беларуси за оппозиционные взгляды. Бывший политзаключенный, известный оппозиционный политик Павел Северинец считает такое развитие ситуации абсолютно закономерным.

“Гэта выклікана цьвёрдай пазыцыяй амэрыканскага боку, які пасьлядоўна падтрымлівае дэмакратыю ў Беларусі, выступае супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. І зацятасьцю беларускага рэжыму, які ня хоча ісьці на перамовы. Мы ведаем, што адпушчаныя шэсьць палітычных вязьняў, але за кратамі застаюцца яшчэ некалькі, на чале з Аляксандрам Казуліным. Трэба было чакаць такіх вынікаў. ЗША – краіна, якая вядзе прынцыповую палітыку: калі ня выкананыя дамоўленасьці, то ўводзяцца санкцыі”, - заявіў ён “Радыё Свабода”.

Севярынец мяркуе, што лепш бы абышлося без санкцыяў, але ў гэтым вінаваты не ўрад ЗША, а рэжым, які ўсталяваў у краіне Лукашэнка. “Лепш было б, каб абыходзілася бяз санкцыяў. Мы за тое, каб эканамічныя санкцыі, якія могуць адбіцца на дабрабыце беларускіх грамадзянаў, не ўжываліся. Але, калі мы нядаўна былі ў ЗША, размаўлялі са спадаром Бушам, спадаром Крамэрам, у дзярждэпартамэнце, нам заўсёды казалі: гэтае рашэньне прымае толькі амэрыканскі бок. Ані беларуская апазыцыя, аніхто яшчэ ня мае да гэтага дачыненьня. Пагаршэньне стасункаў будзе, але, спадзяюся, яно прывядзе да нейкага прарыву ў справе дэмакратызацыі Беларусі”, - падкрэсьліў апазыцыйны палітык.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях