14 декабря 2025, воскресенье, 3:14
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

За протест против завода ядохимикатов – больше миллиона штрафа

11

Суд Пуховичского района вынес жителю поселка Дружный Сергею Оброзовскому штраф 1 миллион 400 тысяч рублей. Его обвинили в организации несанкционированного митинга против строительства химзавода. Оброзовский себя виновным не признает и заявляет, что будет обжаловать решение.

Несанкцыянаваны мітынг жыхароў у пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна адбыўся 22 сакавіка. Актывісты ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу шматразова зьвярталіся да мясцовых уладаў па адпаведны дазвол, але яго не атрымалі, нагадвае “Радыё Свабода”.

Хімзавод плянуе будаваць расейская прыватная кампанія “Август-Бел”. Прадпрыемства будзе выпускаць некалькі відаў пэстыцыдаў і спэцыялісты клясыфікуюць вытворчасьць паводле першай клясы небясьпекі. Супраць яго пратэстуюць жыхары пасёлка Дружны, Сьвіслач, Рудзенск, Дукора, а таксама іншых паселішчаў.

Актывісты ініцыятыўнай групы каля году вядуць перапіску з усімі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі пра мэтазгоднасьць гэтага будаўніцтва. Людзі ня вераць афіцыйным заявам пра бясьпечнасьць вытворчасьці і дамагаюцца правядзеньня незалежнай тэхналягічнай і экалягічнай экспэртызы, а таксама мясцовага рэфэрэндуму пра мэтазгоднасьць прысутнасьці небясьпечнай вытворчасьці ў непасрэднай блізкасьці ад населеных пунктаў.

Написать комментарий 11

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях