banner1 banner1 banner1

16.04.2008

Россия была единственным адвокатом белорусских властей в ПАСЕ 4

10:12, — Политика

Как проходила дискуссия после доклада по Беларуси депутата ПАСЕ Христоса Пургуридеса, который политик представил во время сессии Парламентской ассамблеи Совета Европы?

Пра гэта журналіст “Радыё Свабода” Юры Дракахруст размаўляе з карэспандэнтам Данілам Гальпяровічам, акрэдытаваным на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры.

- Напярэдадні адзін з кіраўнікоў расейскай дэлегацыі Канстанцін Касачоў заявіў, што Расея будзе дабівацца на сэсіі вяртаньня Беларусі ў Раду Эўропы. Наколькі гэта ўдалося?

- Акрамя Канстанціна Касачова ахвотных выступіць ад расейскай дэлегацыі адносна злоўжываньняў у крымінальнай сыстэме Беларусі знайшлося шмат. Выступілі два прадстаўнікі ЛДПР, некалькі прадстаўнікоў кампартыі. Атрымалася так, што Расея была адзіным адвакатам беларускіх уладаў.

- Якія асноўныя тэзы гэтага дакладу, прадстаўленага юрыдычнай камісіяй асамблеі?

- Там гаворыцца, што камісія “глыбока шкадуе аб шматлікіх фактах палітычна матываваных злоўжываньняў у сыстэме правасудзьдзя, якія мелі і па-ранейшаму маюць месца ў Рэспубліцы Беларусь”. Насамрэч гэта крыху дыпляматычныя словы, але сам даклад дастаткова цьвёрды. Асабліва абурыла асамблею тое, што арыштоўвалі за распаўсюджваньне дакладу самой ПАРЭ аб зьнікненьні ў Беларусі людзей.

У дакладзе гаворыцца, што палітычных апанэнтаў беларускай улады садзяць у турму на адвольных падставах, у прыватнасьці па крымінальных артыкулах, абвінавачваючы ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў ці ў махлярстве, гаворыцца таксама пра тое, што працягваецца перасьлед палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.

- Як праходзіла дыскусія, ці пярэчыў хто тэзам дакладу?

- Пярэчаньні былі толькі з боку расейскіх дэпутатаў. Леанід Слуцкі, адзін з кіраўнікоў камітэту Дзярждумы па міжнародных справах, казаў, што Хрыстасу Пургурыдэсу трэба падумаць, як бы ён паставіўся да таго, што кіпрскую апазыцыю нехта фінансаваў бы з-за мяжы. Камуністка Сьвятлана Гарачава казала, што нельга разглядаць такі даклад без прадстаўнікоў Беларусі і папрасіла даведацца, ці запрашаліся прадстаўнікі Беларусі, каб паўдзельнічаць у дыскусіі.

- А якім быў вынік дыскусіі?

- Выступы расейскай дэлегацыі ў абарону афіцыйнай Беларусі не перашкодзілі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ўхваліць даклад, які зрабіў Хрыстас Пургурыдэс. А ў ім сярод рэкамэндацыяў, якія даюцца беларускім уладам, – адмяніць закон 71-3 ад сьнежня 2005 году, так званы “антырэвалюцыйны закон”, і ў прыватнасьці 193-ы артыкул Крымінальнага кодэксу, які абвяшчае крымінальным злачынствам дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Таксама прапануецца Эўразьвязу і ЗША працягваць ужываць адрасныя санкцыі адносна тых беларускіх службовых асобаў і арганізацыяў, якія перасьледуюць іншадумцаў. Прапаноўваецца замарожваць рахункі гэтых арганізацыяў і асобаў, адмаўляць ім у візах і г.д.

- Каму ўсё ж збольшага адрасаваныя рэкамэндацыі асамблеі?

- Відавочна, што Рада Эўропы не спадзяецца на якія б там ні было заклікі да беларускіх уладаў. Яна зьвяртаецца не да іх, а да асобаў, да судзьдзяў, пракурораў, супрацоўнікаў міліцыі, іх заклікаюць быць мужнымі і не выконваць таго, што можна назваць злачыннымі загадамі, ня ўдзельнічаць у процізаконным перасьледзе апазыцыянэраў.

Кіраўніцтва Рады Эўропы, большасьць краінаў Рады Эўропы страцілі надзею дамовіцца пра тое, каб беларускія ўлады пачалі па-сапраўднаму зь імі супрацоўнічаць. Нядаўна старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Люіс Марыя дэ Пуч сказаў, што ў сваіх размовах з кіраўніцтвам Беларусі ён не заўважыў якога б там ні было жаданьня лідэраў гэтай краіны далучыцца да такой арганізацыі, як Рада Эўропы.

Нагадаем, наконадні Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы ўхваліла рэзалюцыю аб злоўжываньнях у сыстэме крымінальнага правасудзьдзя Беларусі. Ва ўхваленай рэзалюцыі ПАРЭ заахвочвае Эўразьвяз і ЗША да ўвядзеньня новых санкцыяў у адносінах да беларускіх чыноўнікаў, адказных за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека.

Написать комментарий (4)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Бойкот-2008

Стоит ли участвовать в избирательном фарсе?

Владимир Халип

Специально для Хартии'97: І ўсё ж ён быў цёмны, той правінцыйны маньяк...

Андрей Ким, политзаключенный

Арестован на акции предпринимателей

Александр Козулин, политзаключенный

Брошен за решетку за акции протеста

Политзаключенный Сергей Парсюкевич

Лидер предпринимателей арестован после акции протеста

Другие подборки

Популярные новости

Лукашенко: «Рассчитывайте на худшее. Я пойду на четвертый срок» (7334)

14.05, 8:29, — Политика

На границе Беларуси возводится «железный занавес» (6797)

13.05, 9:03, — Общество

В декларации о доходах кандидата в президенты Лукашенко за 2005 год сына Николая нет (6583)

12.05, 13:17, — Политика

Виктор Шендерович: «Путина еще не знал никто, а Лукашенко уже с Америкой боролся, врачи удивлялись» (5901)

11.05, 16:09, Виктор Шендерович, «Эхо Москвы» — Политика

Государственные СМИ официально объявили о младшем сыне Лукашенко (Видео) (5845)

12.05, 9:51, — Политика

Александр Козулин: «Вместо безоговорочного освобождения, мне было предложено тайное бегство из страны» (4771)

15.05, 10:30, — Политика

Тайный сын (4503)

14.05, 9:53, — Политика

Цирк имени Лукашенко (4354)

12.05, 11:30, Илья Мильштейн, «Европа-Экспресс» (Германия) — Политика

Сотрудники ГАИ заковали водителя в наручники и избили до сотрясения мозга (4151)

14.05, 11:07, — Авто

Лукашенко: «Особенно хватает проблем с американцами» (4113)

13.05, 13:32, — Политика

Подписка на рассылку