9 июня 2026, вторник, 5:17
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

БАЖ требует от генпрокурора не препятствовать работе журналистов

Сегодня ОО «Белорусская ассоциация журналистов» повторно обратилась к генеральному прокурору Беларуси Григорию Василевичу в связи с обысками, проведенными сотрудниками КГБ в квартирах независимых журналистов и в офисах 27 и 28 марта.

У сваім лісце БАЖ настойвае на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў». Копіі звароту накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Менска Мікалаю Куліку.

Азнаёміўшыся з тэкстамі пастаноў аб правядзенні следчых даглядаў у кватэрах журналістаў і выніковых пратаколаў, журналісцкая арганізацыя выказвае сумнеў, што ператрусы мелі пад сабою законныя і дастатковыя падставы.

«Выклікае здзіўленне тое, што ў працэсе ператрусаў забіраліся не толькі камп’ютары і сістэмныя дыскі — носьбіты інфармацыі, але і рэчы, якія не маюць ніякага дачынення да справы — навушнікі, дынамікі, дыктафоны, фотаапараты, разнастайная друкаваная прадукцыя легальнага характару і г.д.», — звяртае ўвагу ў сваім лісце БАЖ.

Паводле звароту, асобы, у якіх праводзіліся ператрусы, фігуруюць у справе толькі ў якасці сведак. Між тым, адабраныя прадметы неабходныя ім для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці, — падкрэслівае БАЖ.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях