22 декабря 2025, понедельник, 5:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Бывший политзаключенный Андрей Климов пишет новую книгу

3

15 мая – три месяца, как вышел на свободу политик Андрей Климов. На днях он вернулся из-за границы, где проходил медицинское обследование.

Роўна месяц таму, калi Андрэй Клiмаў знаходзiўся ў адной з замежных клiнiк, мы звязалiся з iм па тэлефоне.

"Здароўе дрэннае, — распавёў тады палiтык. — Усё аказалася куды горш, чым я чакаў. Турма — не санаторый, але на гэты раз здароўе я падарваў канчаткова. У Беларусь вярнуся, як толькi адчую сябе лепш".

Праўда, на той час Андрэй Клiмаў папрасiў не агалошваць iнфармацыю аб сваiм лячэннi да вяртання ў Мiнск. I вось днямi палiтык прыехаў дадому.

— Не буду казаць, дзе канкрэтна я знаходзiўся, аднак мне параiлi на нейкi час змянiць клiмат, — расказвае Андрэй Клiмаў “Народнай воле”. — Зараз у Мiнску працягваю папярэднi курс абследавання. Даюць аб сабе ведаць усе старыя хваробы пасля арышту, зняволення i, суадносна, стрэсу.

— Якiя блiжэйшыя планы?

— Зараз у рабоце мая новая кнiга, i, як толькi паправiцца здароўе, адразу ж арганiзую яе прэзентацыю.

Нагадаем, што вядомага палiтыка Андрэя Клiмава датэрмiнова вызвалiлi з мазырскай калонii 15 лютага.

Апазiцыйны лiдэр, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склiкання Андрэй Клiмаў быў арыштаваны 3 красавiка 2007 года за апублiкаваныя ў iнтэрнеце публiцыстычныя артыкулы. Супраць палiтыка была ўзбуджана крымiнальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклiкi да змены канстытуцыйнага строю, якiя ажыццяўлялiся з дапамогай СМI".

У iзалятары ў палiтыка адбыўся сардэчны прыступ. 1 жнiўня на практычна закрытым судзе Клiмаў быў асуджаны на 2 гады зняволення ў калонii строгага рэжыму.

Раней палiтык правёў чатыры гады ў турме па абвiнавачванні ў эканамiчных злачынствах, а таксама быў асуджаны на 15 месяцаў зняволення ("хiмii") за арганiзацыю вулiчных акцый пратэсту. Праваабарончая арганiзацыя Amnesty International прызнала Андрэя Клiмава вязнем сумлення.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях