У Анастасии Положанко МВД попросило прощения
7- 15.05.2008, 18:04
Заместитель председателя "Молодого фронта" Анастасия Положанко получила ответ из Министерства внутренних дел на обращение с требованием объяснить, почему девушка внесена в «список невыездных».
Нагадаем, уначы 4 красавiка Насту высадзiлi з цягнiка, што накiроўваўся ў Варшаву, на падставе таго, што на непаўнагадовую маладафронтаўку быццам бы заведзена другая крымiнальная справа, якая ўжо знаходзiцца на разглядзе ў пракурора. З гэтай нагоды дзяўчына нiбыта i была занесена ў "спiс невыязных", i ёй было забаронена пакiдаць межы Беларусi.
На наступны дзень Наста напiсала заяву з просьбай патлумачыць, што гэта за справа, хто i калi яе завёў i чаму яна наогул нi пра якую справу супраць сябе не ведае.
"Звесткi аб узбуджэннi крымiнальных спраў у 2008 годзе ў адзiным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях адсутнiчаюць, — гаворыцца ў адказе МУС. — Вашы пашпартныя даныя выключаны з ведамаснага банка даных МУС аб грамадзянах РБ, права якiх на выезд за мяжу часова абмежавана, таму што яны былi памылкова змешчаны ў банк у сувязi са збоем у працы праграмна-апаратнага комплексу. МУС Беларусi прыносiць Вам свае прабачэннi".
Трэба адзначыць, што адказ Мiнiстэрства ўнутраных спраў напiсаны па-беларуску.
"Безумоўна, гэты крок добра спланаваны, — каментуе адказ з МУС “Народнай воле” Наста Палажанка. — У гэты дзень у Варшаве я павiнна была мець шэраг важных сустрэч, звязаных з дзейнасцю "Маладога фронту", якiя, пэўна, не былi выгадныя ўладам, таму смешна нават меркаваць пра нейкi тэхнiчны збой. Я параюся з юрыстамi i, магчыма, буду падаваць у суд на МУС з патрабаваннем маральнай кампенсацыi: нельга спакойна прымаць тое, што ў дзве гадзiны ночы мяне, непаўнагадовую дзяўчыну, незаконна здымаюць з цягнiка i вымушаюць адну правесцi ноч на вакзале ў чужым горадзе. Тым больш нельга быць упэўненай, што ў наступны раз у "праграмна-апаратным комплексе" нечакана не здарыцца збой i мяне зноўку не павярнуць на мяжы".