Эндрю Макинтош: Без свободной прессы не может быть свободных выборов
1- 9.06.2008, 8:31
6-7 июня в Варшаве прошла международная конференция, посвященная демократизации СМИ в Беларуси, во время которой председатель подкомитета по СМИ Парламентской ассамблеи Совета Европы Эндрю Макинтош заявил, что свободных выборов в Беларуси не будет, пока не будет свободной пресса.
На канферэнцыі не прысутнічалі прадстаўнікі беларускага міністэрства інфармацыі. А кіраўнік падкамітэту па СМІ Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Эндру Макінтош упэўнены, што еўрапейцы павінныя зрабіць усё, каб беларусы маглі атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю па-беларуску, бо без свабодных медыяў не можа быць свабодных выбараў у Беларусі. У інтэрвію “Еўрарадыё” Эндру Макінтош акрэсліў мэты канферэнцыі і выказаў спедзеў, што існы рэжым у Беларусі хутка зменіцца.
- Якая мэта гэтай канферэнцыі?
- Мы хочам даць столькі падтрымкі СМІ ў дыктатарскай Беларусі, колькі магчыма. Мы хочам падтрымаць незалежную прэсу, тэлебачанне і радыё, свабодны інтэрнэт для людзей у Беларусі, якія яго сёння не маюць.
- Чаму менавіта тут, у Варшаве, і зараз?
- Варшава знаходзіцца дастаткова блізка для людзей з Беларусі, якія ўдзельнічаюць у канферэнцыі. Яны выдатныя выступоўцы. У нас была дэлегацыя беларусаў у Савеце Еўропы ў Страсбургу ў Францыі. І гэта было добра. Але Варшава – прасцей. Час падыходзіць, таму што ў Беларусі набліжаюцца парламенцкія выбары ў канцы году. І мы хочам, каб нашае меркаванне было зразумелым: у Беларусі не будзе свабодных выбараў, пакуль не будзе свабодных медыяў.
- Чаго вы чакаеце ад канферэнцыі?
- Каб атрымаць тое, што мы хочам атрымаць, трэба каб змяніўся рэжым, трэба новая ўлада. Але новай ўлады мы не атрымаем. Мы не зможам зрабіць карэнных зменаў. Мы збіраемся звярнуць увагу еўрапейцаў на праблемы Беларусі і спадзяемся, яны змогуць дапамагчы.
- Вы сказалі, што наўмысна праводзіце канферэнцыю напярэдадні парламенцкіх выбараў. Думаеце, гэта дапаможа неяк дэмакратызаваць выбары?
- Мы б хацелі, каб у Беларусі прайшлі свабодныя выбары. Але для гэтага патрэбная свабодная прэса. Не толькі на час выбараў, але заўсёды. Для таго, каб людзі маглі прымаць узважаныя рашэнні па палітычнай будучыні.
- А як Еўропа можа дапамагчы лібералізацыі СМІ ў Беларусі?
- Мы можам даць доступ з-за межаў Беларусі: з Вільні, Беластоку ці з якога-небудзь іншага месца. Мы можам заахвоціць незалежныя замежныя СМІ надзяляць болей увагі патрэбам беларусаў. Да прыкладу, я з Вялікабрытаніі. І брытанская вяшчальная карпарацыія ВВС ужо шмат год вяшчала на Усходнюю Еўропу. Але яны спынілі гэтае вяшчанне, каб больш увагі надзяляць арабскаму свету. Можа, гэта і апраўдана, але яны дакладна памыляюцца наконт Беларусі. Таму што ВВС абавязана рызыкнуць даць беларусам магчымаць слухаць свабоднае радыё і тэлебачанне. І ў першую чаргу на беларускай мове.
- Вы асабіста спадзяецеся на поспех?
- Я рэаліст. І думаю, што без змены рэжыму ў Беларусі (на што мы спадзяемся) мы не дасягнем нашай мэты хутка.