5 мая 2024, воскресенье, 18:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Human Rights Watch призывает генпрокурора Василевича закрыть дело Андрея Кима

26-ого июня правозащитная организация Human Rights Watch направила факсам и Federal Express‑почтой заявление на имя генерального прокурора Беларуси Григория Василевича по поводу «Процесса 14-ти» и дела политзаключенного Андрея Кима.

Human Rights Watch выказвае заклапочанасьць у сувязі з арыштамі і прысудамі ў дачыненьні да моладзевых актывістаў, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Па меркаваньні праваабаронцаў Андрэй Кім быў пакараны па палітычных матывах, піша “Наша ніва”.

«Андрэй Кім і асобы, якія праходзілі з ім па адной справе, сталі мішэньню занадта суворага судовага перасьледу з‑за іх грамадзянскай актыўнасьці. Мы лічым, што ўлады такім чынам паспрабавалі перасьцерагчы іншых актывістаў апазыцыі»

HRW заклікае Рыгора Васілевіча скарыстаць паўнамоцтвы ў інтарэсах перагляду крымінальнае справы супраць Кіма ды іншых асобаў «працэсу 14‑ці» с улікам гарантыі права на свабоду сходаў.

«Заклікаем Вас закрыць крымінальную справу ў адносінах да Андрэя Кіма, бо ён ужо быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці.»

Human Rights Watch — міжнародная нэйтральная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя з адзьдзяленьнямі па ўсім сьвеце

Моладзевы лідэр Андрэй Кім быў затрыманы на акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня і асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менску (суддзя Алена Ільіна) да 1,5 год пазбаўлення волі. Андрэй Кім прызнаны вінаватым не толькі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, але таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак на судзе не была даказаная віна Кіма. На відэакадрах, якія прадаставілі прадстаўнікі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна што Сычова ўдарыў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім жа нават не набліжаўся да міліцыянта..

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях