Местонахождение Ильи Богдана неизвестно
- 11.07.2008, 16:54
Сегодня родственники заместителя председателя Молодежи БНФ Ильи Богдана пришли в изолятор на Окрестина и провели там около 2-х часов, однако передачу у них не приняли: как утверждают сотрудники изолятора, такого задержанного у них нет.
Усе спробы высьветліць месцазнаходжаньне Ільлі Богдана пакуль не далі плёну. Верагодней за ўсё, хлопец, як і іншыя трое (пра якіх ужо раней паступіла інфармацыя аб пераводзе ў "амерыканку"), знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ, куды были пераведзеныя лідэр Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі, сябра АГП Аляксандр Сяргіенка і актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Зараз сваякі Ільлі Богдана разам з адвакатам накіраваліся ў СІЗА КДБ, каб высьветліць месцазнаходжаньне актывіста.
Падобныя дзеяньні беларускіх уладаў зьяўляюцца амаральнымі ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў, якіх фактычна пазбаўляюць элементарных правоў: ведаць бацькам, дзе знаходзіцца іх сын, ведаць жонцы, у чым і на падставе чаго абвінавачваюць яе мужа.
Пяцярпелым ад выбуху 4 ліпеня ўлады аказалі ня толькі медыцынскую, але і псіхалагічную дапамогу, абяцаюць аказаць і фінансавую...
А хто акажа дапамогу сваякам беспадстаўна затрыманых, і ці возьмуць на сябе адказнасьць тыя, чыімі рукамі паліцэйская дзяржава прэсінгуе грамадзтва?