10 мая 2024, пятница, 20:15
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Отставка Подобеда – «чистка» людей Шеймана?

6

Отставку командира минского ОМОНа Юрия Подобеда комментируют известные оппозиционные политики.

У 2004 годзе лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пасьля таго як яго зьбілі амонаўцы пры затрыманьні ў рэстарацыі “Патыё-Піца”, падаваў скаргу ў пракуратуру.

“Ва ўмовах беларускіх якую функцыю выконваюць сілавыя структуры — неістотна, хто будзе ўзначальваць менскі спэцназ. Хіба што можна было б абмяркоўваць гэтую сытуацыю, калі б, напрыклад, яго ўзначаліла Зінаіда Бандарэнка ці Галіна Сямдзянава. Вось гэта была б падзея! У нашых умовах, калі яны выконваюць спэцыфічныя функцыі, Іваноў, Пятроў ці Сідараў, незалежна ад таго, да якой ён рэлігіі адносіцца ці якія мае палітычныя сымпатыі, ён усё роўна будзе выконваць загады, якія ідуць зьверху”, -- паведаміў палітык для «Радыё Свабода».

Старшыня БСДП (НГ) Мікола Статкевіч выказаў сваё меркаваньне наконт адстаўкі Юрыя Падабеда.

“Усьлед за адстаўкай Шэймана пачынаецца чыстка людзей Шэймана. Магчыма, спадара Падабеда залічылі да гэтай каманды, да гэтай групоўкі. Тады, адпаведна, на такой адказнай пасадзе павінен быць чалавек з новай каманды”, -- заявіў ён.

Юры Падабед быў чацьвёртым камандзірам менскага палку спэцназу міліцыі і праслужыў на гэтай пасадзе 9 гадоў. Цяпер менскімі спэцназаўцамі будзе камандаваць Юры Караеў, які да свайго прызначэньня служыў у Гомелі.

Пераемнік Юрыя Падабеда скончыў Саратаўскую вучэльню ўнутраных войскаў і ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў Маскве. Уся ягоная кар’ера зьвязаная з унутранымі войскамі.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях