banner1 banner1 banner1

7.07.2008

Над пропастью во лжи 7

12:47, Виталь Тарас, «Наша ніва» — Политика

Кровавый теракт, в котором пострадали полсотни человек, в том числе маленькие дети (пришло же кому-то в голову потащить их на ночной концерт, где собрались толпы народа?!) вызвал шок у белорусов.

Наступным днём пасьля выбуху давялося выпадкам пачуць размову рабочых-зваршчыкаў, якія адарваліся ад працы, каб наталіць смагу півам і заадно – абмеркаваць надзвычайнае здарэньне. Адзін зь субутэльнікаў сфармуляваў свае ўражаньні так. Па-першае, за што мы плацім падаткі?.. Па-другое, навошта ў Менску паставілі помнік тым, якія загінулі на піўным сьвяце?.. І па-трэцяе, Сталін у кастрычніку 1941 году... Завершыць думку суразмоўцу не далі, бо астатнім таксама не цярпелася выказацца. Адзінае, што той пасьпеў дадаць – ягоны бацька, маўляў, атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі за тое, што расстраляў 8 чалавек на пачатку вайны. Цяжка знайсьці лёгіку ў гэтым палёце думкі. Але яна ёсьць.

Сьвята ў стабільным рэжыме

Нехта даўно падлічыў – самая жудасная катастрофа, стыхійнае бедства ці самы крывавы тэракт здольныя цалкам захапіць увагу грамадзтва на два-тры дні. Максымум на тыдзень. Выключэньне – атака 11 верасьня 2001 году, калі загінулі адразу некалькі тысяч чалавек. Апошнія сацыялягічныя апытаньні паказалі, што толькі сёлета ў амэрыканскім грамадзтве пачаў разьвейвацца страх, выкліканы тым тэрактам.

Нядаўняя атака бульдазэрыста на мірных жыхароў Ерузаліму, у выніку якой загінулі пяць чалавек, прыцягнула ўвагу журналістаў хіба што нетрадыцыйным спосабам забойства: бульдозэр падмяў пад сябе некалькі легкавікоў і перакуліў пасажырскі аўтобус.

Выбух у цэнтры Менску падчас сьвяточнага канцэрту, на якім прысутнічаў кіраўнік дзяржавы, апынуўся на першым месцы ў выпусках навінаў Euronews. Але, думаецца, толькі таму, што надта экзатычнымі выглядалі самі месца і час падзеі. Тэракт здарыўся ў разгар галоўнага афіцыйнага сьвята ў дзяржаве, стабільнасьці якой, здавалася, нічога не пагражае. І дзе прафэсійны ўзровень аховы кіраўніка дзяржавы быў напярэдадні прызнаны самым высокім у СНД.

Але што нам да Заходняй Эўропы, ЗША, а тым больш – Блізкага Ўсходу, дзе тэракты даўно зрабіліся суворай паўсядзённасьцю. Крывавы тэракт, у якім пацярпелі паўсотні чалавек, у тым ліку маленькія дзеці (прыйшло ж камусьці да галавы цягнуць іх на начны канцэрт, дзе сабраліся натоўпы людзей?!) выклікаў шок у беларусаў.

Праўда, як хутка высьветлілася, не ва ўсіх і не надоўга. Галоўны міліцэйскі начальнік адразу заявіў, што «сьвята працягваецца ў стабільным рэжыме». Іншымі словамі – шоў маст гоў он.

Не палохайце страўса!

Можна не сумнявацца, што калі б тэракт адбыўся б не падчас тэлетрансьляцыі, улады намагаліся б гэты факт схаваць – прынамсі, на нейкі час. Але нават вымушанае хоць нешта казаць БТ ня ў стане вымавіць анічога, акрамя маны.

Тыя, хто сталі ахвярамі выбуху, не адразу зразумелі, што яны сапсавалі сьвята. Адна з жанчынаў, якой пасекла гайкамі ногі, у інтэрвію карэспандэнту радыё «Свабода» паскардзілася, што ў той час, як машыны хуткай дапамогі вывозілі акрываўленых людзей, канцэрт працягваўся. Гэта яе ўразіла нават больш, чым тое, што зь ёй самой здарылася. Асноўны ляйтматыў дзяржаўных тэлеканалаў быў – інцыдэнт, канечне, непрыемны, але ўсе службы, у тым ліку мэдычная, спрацавалі надзейна, усім аказана належная дапамога, а ў цэлым радасьць сьвятаў азмрочыць хуліганам не ўдалося.

Публікаваць сьпісы параненых ці хоць бы даць тэлефоны шпіталяў, куды дастаўлены пацярпелыя, што было крайне важна для сваякоў, асабліва ў першыя гадзіны пасьля выбуху, чыноўнікам не прыйшло да галавы. Навошта? Галоўным было, як нам даводзяць – і чым ганарацца ўлады – не дапусьціць панікі ў шматтысячным натоўпе.

Магчыма, у першыя хвіліны пасьля выбуху гэта было слушна. Але спробы ў наступныя дні ўсяляк прыменшыць маштаб здарэньня, магчымыя наступствы яго для грамадзтва сьведчаць пра бездапаможнасьць і разгубленасьць уладаў. Казаць пра хуліганства, калі ўсім ужо відавочна, што размова вядзецца пра тэракт – гэта палітыка страўса, які спрабуе схаваць галаву ў пясок. Ці, хутчэй, у бэтонную падлогу.

Каторы раз выявілася, што процістаяць сапраўднай пагрозе, дбаць пра бясьпеку людзей – гэта ня тое, што разганяць гумовымі дручкамі купку дэманстрантаў і кідаць іх у аўтазакі. Аўтазакамі ды “суткамі” з тэрарызмам не ваююць.

І яшчэ. Ня трэба ўвесь час загаворваць саміх сябе – тэраразм ня пройдзе, у нас гэта немагчыма, мы гэтага не дапусьцім. Дапусьцілі, і ўжо ня першы раз.

У ценю гэнералісімуса

Выглядае, улады нечакана для саміх сябе сутыкнуліся з тым, пра што ўвесь час гаварылі раней. Пагроза тэрарызму, гвалту, дэстабілізацыі грамадзтва стала рэальнай, але прыйшла яна не з таго боку, зь якога яе чакалі «аналітыкі» БТ – не з Захаду і ня з боку апазыцыі. А йнакш з чаго б гэта «Советская Белоруссия», дый кіраўнік дзяржавы асабіста адразу сталі пераконваць, што інцыдэнт не прывядзе да масавых рэпрэсіяў, што закручваць «гайкі на галовах» (выраз Лукашэнкі) будуць ня ў лідэраў апазыцыі, а ў тых, хто рэальна спрычыніўся да выбуху?

Можна было б сказаць, што яму чарговым разам пашэнціла. Як пашэнціла 25 Сакавіка 2006 году, калі чуткі пра тое, што адзін з дэманстрантаў падчас разгону быў забіты, так і засталіся чуткамі.

Можна было б, калі б не 30 траўня 1999 году, калі ў падземным пераходзе на Нямізе загінулі 52 чалавекі, зь іх – 42 дзяўчыны. Трагедыя тады скаланула грамадзтва, найперш – сваім дзікунствам і безсэнсоўнасьцю. Трагедыю памятаюць, але яна нічому не навучыла. Бо масавыя імпрэзы на дзяржаўныя сьвяты становяцца ўсё больш масавымі, усё больш папсовымі, усё больш пазбаўленымі чалавечага сэнсу і такту.

Нават у ахутаным алькагольнымі парамі мозгу згаданага вышэй пралетара падабенства трагедыі на Нямізе і тэракту на праспэкце Пераможцаў падаецца відавочным. Ён ня хоча плаціць падаткі на міліцыю, якая яго і жыцьці іншых належным чынам не сьцеражэ. Вось толькі, парадаксальным чынам, ён ня хоча, каб яму нагадвалі пра чалавечую трагедыю, ня хоча бачыць помнік загіблым на Нямізе, бо гэта абуджае ў ім дзіўныя пачуцьці, чымсьці муляе. Ён падсьвядома шукае прыбежышча ад сваіх жыцьцёвых праблемаў у Сталіну, які выйграў вайну (прычым, яшчэ ў 41-м, на аднайменнай лініі абароны пад Менскам), пры якім быў парадак, пры якім зьніжаліся цэны, пры якім расстрэльвалі без цырымоніяў. Яму не прыходзіць да галавы, што гэта і ёсьць сапраўдны тэрор.

Але пакуль электарат захапляецца генэралісымусам, ва ўлады застаецца вялікая спакуса ўжыць сталінскія мэтады, што і хто б там ні казаў.

Пяць тысяч чалавек толькі на рэпэтыцыі вайскова-спартовага сьвята ў заказьніку «Лінія Сталіна» наступным днём пасьля тэракту – гэта пра нешта ды гаворыць. Асаблівае замілаваньне менчукоў, відаць, выклікалі імітацыйныя выбухі падчас параду.

Як ні цяжка гэта прызнаць, у беларускім грамадзтве амаль задушаныя элемэнтарныя чалавечыя пачуцьці. Ня толькі што салідарнасьць – яна ёсьць даволі высокай і складанай грамадзянскай праявай, якая патрабуе ўсьведамленьня сябе часткай нейкай еднасьці – кудысьці зьнікла звычайная чалавечая спагада да іншых.

Парог болевай адчувальнасьці пасьля тэракту ў Менску пасьпяхова пройдзены. Значыць, грамадзтва гатова да новых тэрактаў?

Написать комментарий (7)

Закладки

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версия сайта

Курсы валют Национального банка

Валюта03.12.0804.12.08
EUR2 727.992 743.97
USD2 168.002 170.00
RUB77.3877.72

Новый политзаключенный Беларуси

Арестован за участие в акции предпринимателей

Честные выборы

Как их провести в Беларуси?

Нет диктаторской приватизации!

Законна ли продажа белорусских предприятий?

Узник «американки»

Гражданин США Зельцер умирает в белорусской тюрьме

Ядерная программа Лукашенко

Белорусский режим решил построить АЭС

Другие подборки


квартиры в минске

Популярные новости

Сорван «союзный» госсовет: Лукашенко не летит в Москву (8494)

1.12, 8:24, — Политика

Вот такая свобода слова... (5743)

28.11, 18:47, — Политика

Союзу «труба»: Путин распорядился о строительстве нефтепровода в обход Беларуси (5510)

1.12, 17:18, — Политика

Встречу «союзников» отменили, потому что Лукашенко просил снизить цену на газ (5476)

2.12, 11:04, — Политика

МИДы Беларуси и России обменялись нотами протеста (5255)

1.12, 11:50, — Политика

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (4911)

3.12, 10:51, — Экономика

Нефть подешевела в три раза, а бензин в Беларуси стал стоить только на 10% меньше (Видео) (4793)

1.12, 9:45, — Экономика

Начались «чистки» в МВД: уволены первые генералы и полковники (4735)

28.11, 15:53, — Политика

Белорусский кризис в цифрах (4462)

2.12, 15:47, — Экономика

«Беларусбанк»: Курс доллара вырос до 2200 рублей (4231)

29.11, 15:41, Игорь Потапчук, «Салідарнасць» — Экономика

Подписка на рассылку

Введите ваш e-mail: