«Белсат» стал более доступным для белорусов
18- 9.07.2008, 14:05
Независимый белорусскоязычный телеканал «Белсат» наконец заработал на более распространенном в Беларуси спутнике Sirius-4.
Інфармацыя пра гэта зьявілася на форуме сайту тэлеканалу, але пазьней яе пацьвердзілі супрацоўнікі «Белсат», паведамляе “Наша ніва”.
Наладкі каналу наступныя: 12,380 GHz, pol:Н, SR: 27500, FEC: ¾.
Нагадаем, у канцы чэрвеня прэс-служба тэлеканалу паведаміла пра тое, што «Белсат» запрацуе на «Сырыюсе» празь месяц. Трансляцыя на спадарожнік "Астра" таксама будзе працягвацца.
Беларускамоўны спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» быў створаны як крыніца альтэрнатыўнай інфармацыі ў Беларусі, дзе практычна ўсе друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі падкантрольны дзяржаве. Незалежны телеканал пачаў сваё вяшчаньне 10 сьнежня 2007 году на спадарожніку "Астра", які амаль ня мае распаўсюду на тэрыторыі нашай краіны. Па словах кіраўніцтва тэлеканалу, праблема пачатку трансляцыі праграмаў каналу праз Sirius-4 мела выключна тэхнічны характар.