28 апреля 2024, воскресенье, 4:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Фестиваль белорусской музыки «Будь свободным» прошел во Львове (Фото)

Несколько тысяч человек приняли участие в фестивале белорусской рок-музыки “Ве Free” (“Будь свободным"), который прошел 9-10 августа во Львове.

Героямі першага дня фестывая сталі француcкі гурт “Vladivostok”, які спяваў песню “Жыве Беларусь!”, і беларускі гурт “Zet”.

У некалькіх песьнях французы з гурту “Vladivostok” ўпляталі ў радкі лёзунг “Жыве Беларусь!”, пры чым, з кожным разам выклік у іхным выкананьні ўсё больш набліжаўся да ідэальнага па гучаньні варыянту. Як і сталыя “дзякуй” пасьля кожнай песьні.

Лявон Вольскі, які разам са сваім гуртом “Zet” зьмяніў французаў, вымушаны быў ісьці на невялікія хітрыкі з-за моцнага дажджу, які пачаўся падчас выступу гурта – паміж іхнімі песьнямі амаль не было паўзаў. Натоўп яшчэ колькі хвілін не хацеў адпускаць “Zet”. Сканчавалі першы фэстывальны дзень падгукі моцнага дажджу ўкраінскія “Гайдамакі”, піша “Наша Ніва”.

Фэст "Будзь вольным" праходзіў адразу на дзьвюх пляцоўках. У другі дзень фэсту на цэнтральным пляцы гораду, які называецца “Рынак”, працягваўся канцэрт беларускіх і ўкраінскіх гуртоў. Удзельнічалі Наста Някрасава, P.L.A.N, Джамбібум, Яр, Стары Ольса, WZ-Orkiestra, Літвін Троль, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя. А ў парку імя Багдана Хмельніцкага выступалі IQ 48, Krama, ULIS, Neuro Dubel. На абедзьвюх пляцоўках прысутнічае прыкладна тысяча чалавек, паведамляе “Радыё Свабода”.

Найбольшую падзяку ад случачоў атрымалі гурты "Стары Ольса" і Зьміцер Вайцюшкевіч са сваёй камандай. Калі выступаў "Стары Ольса", людзі вадзілі карагоды. А Зьміцер Вайцюшкевіч здолеў завесьці публіку такім чынам, што яна разам зь ім сьпявала, можна сказаць, што ён нават дырыжыраваў ёй.

Сярод тых, хто прыехаў на фэст, шмат беларусаў, прыкладана 70 працэнтаў прысутных. Падчас фэсту украінцы казалі, што ім цікавая сучасная беларуская музыка, і таму яны наведваюць гэтыя канцэрты. А беларусы распавялі, што, на жаль, у Беларусі нельга пачуць шмат якія гурты і не ладзяцца такія фэстывалі, і ўласна кажучы, яны прыехалі ў Львоў па беларускую музыку.

Фэст завяршыўся ў нядзелю апоўначы. Ён ня мае пераможцаў, і ня мае тых, хто праіграе. Як сказаў "Свабодзе" адзін з арганізатараў фэсту і кіраўнік "Беларускай музычнай альтэрнатывы" Віталь Супрановіч, фэст мае дзьве мэты -- пазнаёміць украінскіх слухачоў з беларускай музыкай і даць выступіць беларускім музыкам.

Фота -- "Еўрарадыё"

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях