29 апреля 2024, понедельник, 12:43
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Арестован один из лидеров «Маладога Фронта»

В Осиповичах арестован один из лидеров “Маладога Фронта” Артем Дубский. Парня повезли в милицию в наручниках.

Арцем паспеў патэлефанаваць падчас затрыманьня намесьніку старшыні “Маладога Фронту” Артуру Фінькевічу і паведаміць, што супрацоўнікі міліцыі прыехалі да яго з кайданкамі і вязуць у РАУС. Міліцыянты паведамілі Арцему, што ен затрыманы па падазрэнні ў зьдзяйсненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 216 Крымінальнага кодэксу.

Артыкул 216 КК РБ “Причинение имущественного ущерба без признаков хищения” прадугледжвае пакараньне ад штрафу да пазбаўленьня волі тэрмінам да трох гадоў.

Па словах Арцема Дубскага, ен абсалютна не разумее, у чым яго абвінавачваюць. Міліцыянты таксама ня здолелі больш падрабязна патлумачыць, на якой падставе падазраюць Арцема, але паведамілі, што цягам 3 дзен ен будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня, пасьля чаго будзе пераведзены ў сьледчы ізалятар. Нагадаем, зараз Арцём адбывае пакараньне па “справе 14-цьці” - 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня на месца жыхарства.

Стала вядома, што у пастара пратэстанцкай царквы Эрнэста Сабілы, які жыве ў Асіповічах і добра знаёмы з Арцёмам Дубскім, канфіскавалі кампутар, які быццам бы зможа спатрэбіцца падчас сьледзтва.

“Малады Фронт” заяўляе, што беспадстаўныя затрыманьні актывістаў МФ у перыяд перадвыбарчай кампаніі, і адпаведна падчас кампаніі байкота, сьведчыць пра панічны страх рэжыму перад фальсіфікаваньнем выбараў.

“Мы ўжо перажылі і рэпрэсіі, і запалохваньні, і турмы, таму спыніць нас такім чынам не атрымаецца. Кампанія “Байкот-2008” набірае абароты з кожным днем, і мы давядзем яе да лагічнага выніку ў любым выпадку!” – заявіў намесьнік старшыні “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях