5 мая 2024, воскресенье, 10:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Задержание за раздачу «Народной воли»

3

В Бресте 7 августа милиция задержала общественных активистов, которые раздавали прохожим последний номер негосударственной газеты «Народная воля».

Як распавёў БАЖ адзін з затрыманых Андрэй Шарэнда, ён разам з калегам Юрасём Бакурам распаўсюджваў чарговы нумар «Народнай волі» каля гандлёвага цэнтру «Кірмаш» у цэнтры Брэста.

Да іх некалькі разоў падыходзіў міліцэйскі патруль – міліцыянты назіралі за распаўсюдам выдання і ўзялі адзін асобнік газеты, а праз некаторы час выклікалі патрульны аўтамабіль. Каля 15.00 машына прыехала, і маладых людзей адвезлі ў Ленінскі РАУС для высвятлення асобаў.

Па словах А. Шарэнды, да гэтага часу ўсе асобнікі «Народнай волі» — каля 1000 штук – былі ўжо раздадзеныя.

У міліцыі ў хлопцаў перапісалі пашпартныя дадзеныя і праз 40 хвілін адпусцілі без складання пратаколу.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях