«Народня воля»: Советы международным наблюдателям
- 27.09.2008, 17:26
Накануне «выборов» Александр Лукашенко заявил буквально следующее: "Мы сделали все, чтобы избирательный процесс проходил открыто, честно и демократично. Мы и так пляшем под дудку наблюдателей, и мы заинтересованы в том, чтобы новый парламент был признан на международной арене". Некоторыми эти слова Лукашенко были расценены как ультиматум для наблюдателей.
Таму сёння "Народная воля" пацiкавiлася ў сваiх рэспандэнтаў: "А што б назiральнiкам сказалi Вы?"
Уладзiмiр КОЛАС, дырэктар зачыненага ўладамi Беларускага гуманiтарнага лiцэя, балатаваўся кандыдатам у дэпутаты ў 2004 годзе:
— Шкада, што перад выбарамi ў некаторых людзей ёсць патрэба выдаць жаданае за сапраўднае. Я б заклiкаў назiральнiкаў быць сумленнымi, адэкватна ацэньваючы палiтычную сiтуацыю, якая склалася ў краiне. Толькi аналiзуючы сiтуацыю, назiральнiкi могуць зрабiць высновы.
Андрэй ЮРКОЎ, зарэгiстраваны кандыдатам у дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе:
— Што iм сказаць? Насамрэч, сцэнар, па якiм праходзяць выбары, не змянiўся ў параўнаннi з мiнулымi выбарчымi кампанiямi. Я б iм таксама сказаў, што на сённяшнi дзень пытанне аб прызнаннi цi непрызнаннi выбараў "адарвана" ад самога выбарчага працэсу. Беларускiх чыноўнiкаў хвалюе пытанне аб адмене эканамiчных санкцый. У абмен улады спрабуюць зрабiць карцiнку чэсных выбараў. Але, на маю думку, санкцыi здымаць трэба ў незалежнасцi ад таго, цi будуць прызнаныя гэтыя выбары. А самi выбары ў Беларусi дэмакратычнымi прызнаны быць не могуць, бо такiмi не з'яўляюцца апрыёры.
Сяргей ВАЗНЯК, сябра Партыi камунiстаў Беларускай, зарэгiстраваны кандыдатам у дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе:
— Я б паведамiў назiральнiкам, што выбарчая кампанiя ў Беларусi праходзiць з грубымi парушэннямi выбарчага заканадаўства. За прыкладамi далёка хадзiць не трэба. Мой сапернiк — намеснiк кіраўніка Адмiнiстрацыi Аляксандра Лукашэнкi спадар Папкоў не сышоў у адпачынак 28 жнiўня, як гэтага патрабуе выбарчае заканадаўства. Агiтаваць за сябе ён пачаў, знаходзячыся на працы, а ў адпачынак пайшоў толькi 1 верасня. Далей. Пры сустрэчы з персаналам коханаўскай бальнiцы за Папкова агiтавалi мясцовыя чыноўнiкi. Сустрэча праводзiлася ў працоўны час, да таго ж з выкарыстаннем адмiнiстрацыйнага рэсурсу. Гэта таксама парушэнне. I такiх прыкладаў можна прыводзiць мноства. Таму я б сказаў назiральнiкам, што ў выпадку перамогi Папкова выбары па нашай акрузе прызнаваць не варта. Што да пасажаў Аляксандра Лукашэнкi наконт празрыстасцi i адкрытасцi выбарчага працэсу, то гэтыя словы — няпраўда. Я б з задавальненнем разам з Аляксандрам Рыгоравiчам адправiўся на сваю выбарчую акругу, каб Лукашэнка асабiста запэўнiўся, што кампанiя праходзiць з парушэннямi.
Юрый БЫЧКОЎ, iнжынер:
— У першую чаргу, я б нагадаў назiральнiкам, якiя будуць працаваць на выбарах, аб тым, што яны незалежныя i незацiкаўленыя асобы. Таму каму як не iм дамагацца дазволу прысутнiчаць пры падлiку галасоў? Акрамя таго, я б папярэдзiў назiральнiкаў, што яны павiнны адэкватна рэагаваць на парушэннi, калi такiя будуць, як з боку праўладных, так i з боку апазiцыйных кандыдатаў. I потым рабiць вывады.
Людмiла ГРАЗНОВА, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыi, кандыдат у дэпутаты па Партызанскай акрузе Мiнска:
— Назiральнiкi павiнны ведаць, што кiраўнiк нашай дзяржавы гаворыць пэўныя рэчы ў залежнасцi ад сiтуацыi, якая складваецца ў краiне. Пра адны i тыя ж рэчы ён можа гаварыць з рознымi акцэнтамi. Галоўнае, каб назiральнiкi, асаблiва мiжнародныя, зразумелi, што не з'яўляюцца ворагамi тут, у Беларусi. Як бы там ні было, iх мiсiя вельмi адказная, i ў тым лiку ад iх сумленнасцi залежыць лёс Беларусi.
Зiнаiда КРЫШТАЛЁВА, пенсiянерка:
— Я б сказала назiральнiкам, што пытанне аб прызнаннi цi непрызнаннi вынiкаў выбараў залежыць менавiта ад ступенi ўсебаковасцi той iнфармацыi, якую яны здолелi сабраць падчас знаходжання ў Беларусi. Таму я выказваю спадзяванне, што назiральнiкi здолеюць выканаць сваю мiсiю праўдзiва i аб'ектыўна.