banner1 banner1 banner1

23.01.2013

Беларуская 3D-анімацыя перамагае на фестывалях 2

15:38, — Культура

Андрусь Такінданг зняў анімацыйную стужку на песню «Горад», з якой перамог у намінацыі «Найлепшы беларускі фільм» на фестывалі «Cinema Perpetuum Mobile».

Днямі завяршыўся Другі штогадовы міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile». Амбіцыі арганізатараў (аб’яднанне kinaklub.org пры падтрымцы РУП «Белвідэацэнтр»), мякка кажучы, нясціплыя – яны вырашылі ахапіць увесь свет, сабраўшы гэтым разам працы з 41 краіны. Паказы прайшлі не толькі ў Мінску, абласных цэнтрах і буйных беларускіх гарадах, але і ў Мексіцы, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Швейцарыі, Італіі, Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, Украіне, Расіі, Малдове, Кітаі, Карэі, Малайзіі. Гран-пры фестывалю атрымала шведская рэжысёрка Карын Брэк. Беларусаў у спісе пераможцаў усяго два: Арцёму Лобачу за фільм «Простыя рэчы» дастаўся прыз глядацкіх сімпатый ад лонданскай публікі, а ў намінацыі «Найлепшы беларускі фільм» выйграў Андрусь Такінданг, саліст гурта «Рэха», якога нечакана было пабачыць у амплуа рэжысёра. Сайт budzma.org вырашыў даведацца ў музыкі, пра што ягоная праца і як яна стваралася.

«Па сутнасці, гэта кліп на песню «Горад», я выступіў як рэжысёр і мастак, а мой суаўтар Дзяніс Міжуй забяспечваў усю камп’ютарную частку, рабіў 3D-анімацыю, – расказаў Андрусь Такінданг. – У стужцы расказваецца пра дзяўчыну, якая прыехала вучыцца ў Мінск з вёскі і сутыкнулася з моднымі маладымі людзьмі кшталту тых, што тусаваліся некалі каля Макдональдса. Яны могуць насіць вузкія штаны альбо пірсінг, быць айрэнбішнікамі, металістамі ці панкамі, то бок увасабляць ярка акрэслены вобраз субкультураў, але не глыбінных, калі чалавек усё жыццё спавядае рок-н-рол, а імітаваных у адзенні і звычках. Гэтых людзей мы намалявалі ў выглядзе зомбі, якія гоняцца за нашай гераіняй, а яна ім супрацьстаіць. У кульмінацыйны момант з’яўляюцца музыкі, якія сваёй творчасцю і шчырасцю перамешваюць усе культуры, сціраюць усе межы і яднаюць жыхароў горада. Варожасць знікае праз усмешкі». Ён удакладніў таксама, што сам ніколі не адносіў сябе ні да якіх субкультураў, бо ў мастакоўскім асяродку гэта было не прынята.

Праца рабілася з разлікам на фестывальнае жыццё, хлопцы разаслалі яе па многіх краінах. Ролік ужо ўзяў прызы на невялікіх фестывалях у Іспаніі і Расіі. Гэта першая анімацыйная праца Такінданга, які мае мастацкую адукацыю, але ён працягвае працаваць у тым жа кірунку і цяпер робіць малюнкі для новай стужкі, што, па ягоных словах, будзе не такой жыццярадаснай, як «Горад», а змрочнай, каматознай і вобразнай – усё, як любіць еўрапейскі глядач.

«Анімацыя для нас – такая забаўка для дарослых, якія хочуць нейкім чынам вярнуцца ў дзяцінства, ствараць цуды, іранізаваць», – тлумачыць Андрусь.

Сам кліп музыка плануе ў хуткім часе прэзентаваць у сеціве.


Написать комментарий (2)


Новости
по теме

Экспорт

Loading...

          Новости партнеров


Loading...



Погода в Беларуси

   26.10   27.10 
Брест Солнечно+8
-3
Солнечно+9
-2
Витебск Солнечно+3
-3
Ясно+6
-1
Гомель Солнечно+5
-4
Солнечно+7
-4
Гродно Солнечно+6
-2
Ясно+9
-1
Минск Солнечно+4
-4
Ясно+7
-3
Могилев Солнечно+4
-5
Ясно+6
-3

Курсы валют Национального банка

Валюта  26.10.14  27.10.14
EUR13 520,0013 520,00
USD10 690,0010 690,00
RUB255,50255,50

Мнение


Кто хозяин на имперском базаре?

Кто хозяин на имперском базаре?

Владимир Халип

Памяти всех

Памяти всех

Ирина Халип

Побег из минской тюрьмы

Побег из минской тюрьмы

Дмитрий Дрозд

Лукашенко как Гиркин

Лукашенко как Гиркин

Наталья Радина

Белорусское «поле чудес»

Белорусское «поле чудес»

Александр Томкович



Вчера на сайте:

посетителей 199169
просмотров 1193580

пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версия сайта

Конституция Республики Беларусь:

"Статья 34. Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации о деятельности государственных органов, общественных объединений, о политической, экономической, культурной и международной жизни, состоянии окружающей среды..."

Подписка

       

Введите ваш e-mail: