7 мая 2024, вторник, 6:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

366 дзён з беларускай гiсторыяй

4

У Мінску выдадзены унікальны каляндар на 2014 год.

Пакуль «кожны піша ўласны працяг» беларускай гісторыі сваімі сённяшнімі ўчынкамі і дзеяннямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае тыражаваць гісторыю ў штодзённае жыццё. «Круглы год з беларускай гісторыяй» — пад такой назвай быў выдадзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага анімацыйнага фільма, пиша budzma.org.

Каляндар працягвае добрую традыцыю «беларускае ў простых рэчах». Раней паводле мультфільма грамадскай кампаніяй была выкладзеная для вольнага доступу і выдадзеная лімітаваным тыражоммаляванка для самых маленькіх беларусаў «Будзьма беларусікамі!». Створаная рэжысёрам стужкі Юліяй Рудзіцкай з пераасэнсаванымі тэкстамі ад Лявона Вольскага, маляванка мела поспех сярод самай маладой аўдыторыі. І дарослымі гэта было заўважана. Праўда, выклікала гэта і незадаволенасць з іх боку, маўляў, «ну вось, дзеткам маляванку, а нам хоць бы каляндар які…».

«Пакідаць гэта без увагі — недаравальна, амаль крымінальна. Таму кампанія вырашыла парадаваць дарослых беларусаў якасным паліграфічным выданнем. Дзякуючы яму цягам года штодня з кожным уладальнікам гэтага календара будуць яскравыя селебрыці беларускай гісторыі, пераасэнсаваныя ў вершах падзеі і непарушна добры настрой», - кажуць стваральнiкi календара.

Адаптацыю кадраў мультфільма для календара зрабіла Юлія Рудзіцкая, а вершы перапісаў пад каляндарны фармат Лявон Вольскі.

Нагадваем, што анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!» стаў прызёрам шматлікіх конкурсаў і сабраў больш за мільён праглядаў на розных сэрвісах. Аўтары ідэі — Юлія Ляшкевіч і ГКК «Будзьма беларусамі!».

Каляндар можна набыць у кнігарнях Мінска.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях