8 мая 2024, среда, 22:35
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларуская імша адбылася ў Вільні

3

У ёй удзельнічалі каля 50 чалавек.

1 снежня, пасля доўгага перапынку, у Вільні ў грэка-каталіцкай царкве св. Тройцы адбылася імша, якая ахвяроўвалася за слуцкіх паўстанцаў, за вязняў, якія сядзяць у беларускіх турмах, за ксяндза Лазара, за новапрызначаных беларускіх біскупаў.

Св. Імшу адправіў ксёндз Даніла Сваяк. У ёй удзельнічалі каля 50 чалавек. Першая адноўленая Імша адбывалася ў базыліянскіх мурах, якія для беларусаў з'яўляюцца святым месцам, знакавым у Вільні. Насупраць царквы размешчаны будынак былой Віленскай беларускай гімназіі, пішуць westki.info.

Прыемна, што беларусы-віленчукі і госці Вільні не засталіся абыякавымі ў гэты дзень і наведалі набажэнства. Гэта дае надзею, што беларускія службы будуць адноўленымі і стануць рэгулярнымі.

Фота: westki.info
Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях