6 мая 2024, понедельник, 16:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Бел-чырвона-белы спорт

9

У апошнія гады можна заўважыць як на беларускім аўкцыёне ay.by нарастае цікавасць да значкоў, цэшак і іншай атрыбутыкі з «Пагоняй» і бчб-сцягам.

Бел-чырвона-белы спорт

Гэтым нават карыстаюцца некаторыя прадаўцы, шматкроць завышаючы цэны. Зрэшты, дзякуючы лотам і інтэрнэту мы маем магчымасць пабачыць атрыбутыку тых часоў са старадаўнімі беларускімі сімваламі, піша «Наша Ніва».

Бел-чырвона-белы спорт

Адзнака «заслужаны трэнер» яшчэ нядаўна прадавалася за 40 даляраў. А значок майстар спорту — за 20. Цяпер жа заслужаны трэнер каштуе 110 даляраў. Бел-чырвона-белы майстар спорту — 100.

Бел-чырвона-белы спорт

Суддзі найвышэйшай і нацыянальнай катэгорыі прадаюцца цяпер па 55 даляраў насуперак ранейшым 25–30 $.

Бел-чырвона-белы спорт

Таксама за 200 даляраў ЗША можна набыць камплект медалёў чэмпіянату РБ з зубром і Пагоняй.

Зразумела, што павышэнне цэн у разы разлічанае на калекцыянераў-пачаткоўцаў, якія яшчэ не разбіраюцца добра ў рознай драбязе. Але гэта і паказчык таго, што цікавасць да перыяду 1991–1995 года расце ў нашым грамадстве.

Бел-чырвона-белы спорт
Написать комментарий 9

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях