3 мая 2024, пятница, 1:22
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларускую арфаграфію можна праверыць анлайн

5
Беларускую арфаграфію можна праверыць анлайн

У сервісе праверкі арфаграфіі і стылю LanguageTool стала даступная беларуская мова.

Яна з'явілася ў версіі праграмы 2.4. Каб праверыць правільнасць набранага тэксту, трэба адкрыць сайт LanguageTool, абраць унізе вакна беларускую мову і ўставіць тэкст.

Выглядае на тое, што пакуль праграма правярае ў беларускім тэксце толькі арфаграфію, бо памылак стылю не бачыць зусім, адзначае «Наша Ніва».

Слоўнік праграмы ўключае ў сябе словы на «наркамаўцы», таму словы, напісаныя на «тарашкевіцы», пазначаюцца як памылковыя.

LanguageTool 2.4 існуе як анлайн-сервіс, а таксама як асобная праграма і як дадатак да браўзэра Mozilla.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях