19 марта 2024, вторник, 16:59
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Толькі адна дзяржаўная

30
Толькі адна дзяржаўная

- Дакуманты мы вам па-беларуску выдаць не можам – у нас бланкі ўсе расейскія, - пачала апраўдвацца супрацоўніца падатковай, чытаючы мае па-беларуску запоўненныя аркушы.

- Ды ладна, хто б сумняваўся, - хмыкнуў я.

- У нас дзве дзяржаўныя мовы, - строга выраварыла мне чыноўніца.

- Супакойцеся, дзьве мовы! Адна ў нас мова, - я зрабіў павузу і па чыноўнічых вачох бачыў, што яна падрыхтавалася да бою – чакае, што я пачну зараз даказваць пра мову беларускую, але я нечакана для яе завершыў: адна ў нас мова – толькі расейская. Каб у нас было дзве мовы, вы б мне тут нічога не даказвалі, а спакойна выдалі б мне беларускамоўныя дакуманты.

Чыноўніца засмуцілася, пачала нават выбачацца і распавядаць, што яна не вінаватая. Я яе падтрымаў, пацвердзіўшы, што яна зусім не вінаватая – у нас жа толькі адна дзяржмова.

Доказы ж пра тое, што ў нас быццам бы дзве дзяржаўныя мовы – гэта найлюбімейшы сродак заткнуць рот кожнаму, хто размаўляе па-беларуску.

У пашпартным стале няма бланкаў па-беларуску – і табе гавораць: у нас жа дзве дзяржаўныя мовы!

У краме не ведаюць, што такое цукар і гарбата – і цябе высмейваюць: у нас жа дзве дзяржаўныя мовы!

У дзесяцімільённай краіне няма ніводнага беларускага ўніверсітэту – і нам даказваюць: у нас жа дзве дзяржаўныя мовы!

Я чую гэта заўсёды і заўсёды парырую: супакойцеся, адна ў нас дзяржаўная мова – расейская і толькі расейская. Каб было інакш, нам бы спакойна выдавалі беларускія бланкі, прадавалі гарбату з цукрам, а з пяцідзесяці ВНУ беларускіх было б не нуль, а хаця б адна.

Для таго, каб у Беларусі было рэальнае дзвюхмоўе, беларуская мова павінна быць адзінаю дзяржаўнаю. Калі ж дзяржаўных моваў будзе дзве, беларуская мова прысуджана на уціск, здзек і знішчэнне. Так як сёння, калі фармулёўка “у нас дзве дзяржаўныя мовы” па факце азначае, што ў нас толькі адна дзяржаўная мова – толькі расейская.

Бо ўсе мы павінны менавіта гэтай, адзінай мовай карыстацца: толькі ёй запаўняць бланкі, толькі ёй вучыцца ў ВНУ.

Зміцер Дашкевіч, спецыяльна для charter97.org

Написать комментарий 30

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях