26 апреля 2024, пятница, 14:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Адзін са слуцкіх паўстанцаў

2
Адзін са слуцкіх паўстанцаў
Хведар Данілюк

У Дзень герояў – 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну, прыгадваецца адзін са слонімскіх удзельнікаў чыну – Хведар Данілюк (1887-1960).

Родам ён быў з вёскі Сурынка Слонімскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919–1920 гадах служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Па загаду гэтай камісіі Хведар Данілюк выехаў у канцы лістапада 1920 года разам з Андрэем Якубецкім і Уладзімірам Падгурскім на дапамогу ўдзельнікам антыбальшавіцкага паўстання. Едучы фурманкамі, афіцэры Беларускай вайсковай камісіі не паспелі даехаць у Слуцак, калі там арганізавалася Слуцкая брыгада, а прыехалі ў Семежава, куды ў той час яна адыйшла.

Хведар Данілюк быў прызначаны начальнікам вучэбнай каманды, асобнай адзінкі ад Слуцкага і Грозаўскага палкоў брыгады. А яго памочнікам быў падпаручнік Уладзімір Падгурскі. Па словах сына Хведара Данілюка Барыса Данілюка (1923-2011), «цэлая брыгада ці паасобныя палкі цалком у баёх удзелу не бралі, а толькі іхныя патрулі ці аддзелы мелі сутычкі з бальшавікамі, у якіх былі забітыя з боку случчакоў, што былі пахаваныя каля Семежаўскае царквы. Што ўсёй сілай не ўвязаліліся ў баі, няма дзіва, бо на гэта не хапала ні зброі, ані амуніцыі і іншае вайновае патрэбы, дык заставалася толькі вясці абаронныя дзеі і пакрысе адыходзіць на захад праз Піліпавічы, Грыцавічы ды ўрэшце ў Цапро. Пасля пераходу праз раку Лань, што была ў той час раздзельнай лініяй паміж палякамі і бальшавікамі аж да падпісання імі Рыжскае дамовы ў 1921 годзе, Слуцкая брыгада была палякамі разброена і інтэрнаваная. Частка ейных афіцэраў і жаўнераў, аднак, была накіравана ў Першы Беларускі батальён польскага войска ў Лодзі. Бацька і Падгурскі з вучэбнай камандай былі пасланыя ў той батальён таксама…».

Служба ў Слуцкай брыгадзе для Хведара Данілюка скончылася 17 студзеня 1921 года. Аб удзеле Хведара Данілюка ў Слуцкім змаганні ён атрымаў пасведчанне на якім была пячатка «Беларуская Народная Рэспубліка, Слуцкая брыгада, Грозаўскі полк».

У жніўні 1950 года Хведар Данілюк пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазней настаяцелем кафедральнага сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

Барыс Баль, «Радыё Рацыя»

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях