26 апреля 2024, пятница, 12:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Новы гурт THE SUPERBOYZ стартуе з анімацыйнага комікса пра беларусаў будучыні

6
Новы гурт THE SUPERBOYZ стартуе з анімацыйнага комікса пра беларусаў будучыні

У праекце граюць музыкі з гуртоў J:морс, "Крамбамбуля" і "Леприконсы”.

Гурт THE SUPERBOYZ, у якім граюць музыкі гуртоў J:морс, "Крамбамбуля" і "Леприконсы" — Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Трыпуць, Валерый Дасюкевіч і іншыя, прадставіў анімацыйны комікс на дыджэйскі рэмікс пад назвай "B.L.B.".

Згодна з сюжэтам, Зямлю захапілі іншапланетныя жукі. Людзі-рабы вырошчваюць для іх бульбу. Жукі паядаюць бацвінне, а сама бульба выкарыстоўваецца толькі ў якасці насення. За 150 гадоў людзі забылі, як яе гатаваць і есці. Але людзі-рабы вераць у супербеларуса-літвіна, які выратуе чалавецтва ад голаду і рабства.

Мастаком комікса стаў прадстаўнік гульнявой індустрыі Максім Капылаў. Рэмікс стварыў DJ NEVIDOMY — штатны дыджэй Сярогі, які працаваў на разагрэве ў Limp Bizkit, Britney Spears, Missy Elliot.

У THE SUPERBOYZ супер-планы на будучыню: маўляў, усе рэлізы будуць толькі супер.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях