27 апреля 2024, суббота, 17:01
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Лета з Быкавым»: выйшлі аўдыёкнігі «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік»

1
«Лета з Быкавым»: выйшлі аўдыёкнігі «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік»

Ужо можна паслухаць першыя разьдзелы кніг бясплатна.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Kniharnia.by прэзэнтавалі новы аўдыёпраект «Лета з Быкавым» і ў папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone і iPad) прадстаўляюць тры аповесьці клясыка нацыянальнай літаратуры Васіля Быкава «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік», перадает «Радыё Свабода».

Тэксты Быкава агучылі акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by. Поўныя аўдыёкнігі каштуюць ад 40 да 50 тысяч рублёў, першыя разьдзелы можна паслухаць бясплатна на сайце Kniharnia.by.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях