26 апреля 2024, пятница, 4:01
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Магілёўская чыгунка: У нас усё будзе на беларускай мове

10
Магілёўская чыгунка: У нас усё будзе на беларускай мове
Фото: «Радыё Свабода»

У магілёўскіх цягніках абвесткі пачалі перадаваць на беларускай мове.

У Магілёўскім аддзяленьні Беларускай чыгункі давялі: існуе «ўказ начальніка дарогі, каб абвесткі агучвалі на беларускай мове», паведамляе «Радыё Свабода».

«Цяпер мы паволі пераходзім на беларускую мову. Пакуль ня ўсе аддзяленьні чыгункі перапісалі лякаматыўную інфармацыю на беларускую мову, таму ў розных месцах абвесткі перадаюць яшчэ на расейскай. Пасажыры раяць прыйсьці да нейкай адной мовы. Згодна з указам у цягніках мусіць гучаць беларуская мова. Зваротаў з пратэстамі супраць беларусізацыі не паступала», — зазначыў супрацоўнік пасажырскага аддзелу Магілёўскага аддзяленьня чыгункі.

На чыгуначным вакзале Магілёва абвесткі дублююць па-беларуску і па-расейску. Іншую інфармацыю для пасажыраў агучваюць на расейскай мове. На таблё расклад руху цягнікоў расейскамоўны, толькі назвы разьдзелаў пададзеныя па-беларуску. Таксама па-беларуску — некаторыя абвесткі, напрыклад, пра дазволеныя месцы курэньня.

«Так, мы разумеем, што існуюць неадпаведнасьці, але розныя групы з дакумэнтамі разьбіраюцца. Паволі будзем ісьці да адной мовы — беларускай. Адпаведная праца вядзецца. Будзе ў нас усё на беларускай мове», — запэўніў супрацоўнік пасажырскага аддзелу.

Написать комментарий 10

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях