4 мая 2024, суббота, 17:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зміцер Вайцюшкевіч запісвае альбом на вершы Уладзіміра Някляева

Зміцер Вайцюшкевіч запісвае альбом на вершы Уладзіміра Някляева
Зміцер Вайцюшкевіч
Фота: charter97.org/Іван Мяжуй

Дыск мае стаць вынікам апошніх 7 гадоў супрацы музыкі і паэта.

Некалькі спеваў з будучага альбому спявак прэзентаваў сталічнай публіцы на вечарыне памяці беларускага капелана Алеся Чаркашына.

«Вядзем працу над альбомам на вершы Някляева да ягонага 70-годдзя» – распавёў музыка Зміцер Вайцюшкевіч «Радыё Рацыя».

— Спадзяюся ён выйдзе не ў гэтым годзе, але ў наступным, нягледзячы на тое, што 70-годдзе сёлета. Але гэта праца апошніх 7 гадоў, якую мы рабілі. Я адчуваю са свайго боку важны абавязак давесці яе да канца. Спадзяюся, усё гэта будзе запісана ў Варшаве з вельмі добрым скрыпічным квартэтам, з добрымі аранжыроўкамі, якімі ўжо займаюцца варшаўскія кампазітары.

«Калі ўсё выйдзе, запісы будуць у новым і цікавым нават для мяне гучанні» – дадаў Зміцер Вайцюшкевіч.

Вайцюшкевіч вядомы выкананнем твораў беларускіх класікаў. У яго гучанні наноў ажылі вершы Караткевіча, Бураўкіна, Барадуліна і многіх іншых. Супольны праект з Уладзімірам Някляевым мае выйсці напачатку 2017 года.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях