Сёння ўночы магчымыя перапынкі ў дзейнасці ByFly
4- 27.11.2015, 21:25
- 17,634
Магчымы кароткачасовыя перапынкі ў працы сэрвісаў ByFly для абанентаў МГТС.
Уначы ў суботу, 28 лістапада, з 01:00 да 06:00 у сувязі з правядзенне работ на абсталяванні сеткі перадачы звестак філіяла Менскай гарадской тэлесеткі, пішуць «Беларускія навіны».
Як паведамілі ў РУП «Белтэлекам», у сувязі з гэтым магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў працы сэрвісаў ByFly для абанентаў МГТС.