5 траўня 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя «Russians go home!» Прайшла ў Берасці

18
Акцыя «Russians go home!» Прайшла ў Берасці

Антыпуцінскай расцяжкай адрэагавалі берасцейцы на з'яўленне ў горадзе некалькіх сотняў расейскіх дэсантнікаў з Кастрамы.

Расцяжка была размешчана на браме 38 дэсантна-штурмавой брыгады Берасця. Менавіта там раскватараваныя кастрамскія дэсантнікі для ўдзелу ў сумесных маштабных вучэннях, паведамілі charter97.org чытач з Берасця.

98-я гвардзейская паветрана-дэсантная дывізія, дыслакаваная ў Іванаўскай і Кастрамскай абласцях, шырока вядомая ўдзелам у агрэсіі супраць Грузіі ў 2008 годзе і агрэсіяй супраць Украіны на Данбасе. Менавіта кастрамскія дэсантнікі «заблукалі» і патрапілі ў палон да ўкраінскага войска ў 2014 годзе.

Само з'яўленне гэткага адыёзнага вайсковага фармавання на тэрыторыі Беларусі можна разглядаць як акт агрэсіі. А сумесныя вучэнні за некалькі кіламетраў аб мяжы з ЕЗ - прамы выклік. Гэта выдатна паказвае наколькі марыянеткавае беларускае войска і рэжым Лукашэнкі перад пуцінскай Расеяй.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках