У Вялікабрытаніі знайшлі неапублікаваную песню Дэвіда Боўі
- 25.10.2016, 10:26
- 12,394
Апошнюю кампазіцыю музыкі выявілі падчас збору матэрыялу для кнігі пра яго.
У Вялікабрытаніі падчас падрыхтоўкі кнігі пра музыку Дэвіда Боўі знайшлі яго неапублікаваную песню.
Як паведамляе The Mirror (пераклад - kp.ru), знаходку зрабіў аўтар кнігі The Complete David Bowie Нікалас Пег. Апошняя кампазіцыя музыкі называецца Blaze, яна была запісаная ў рамках работы над альбомам Боўі Black Star.
Пег распавёў, што гэтая песня «падхоплівае слухача і нясе на хвалях аптымізму», а таксама тут быў выкарыстаны матыў падарожжа ў космас «як экзыстэнцыйная метафара».
Ці ўбачыць свет апошні запіс спевака, пакуль не ўдакладняецца.
Нагадаем, брытанскі спявак і музыка Дэвід Боўі памёр 10 студзеня сёлета ад анкалагічнага захворвання.