Цыгарэты ў Беларусі зноў падаражэюць
8- 25.10.2016, 11:47
- 14,991
Апошні раз цыгарэты даражэлі 1 кастрычніка.
Некаторыя віды цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 лістапада. Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», паведамляе БелТА.
Так, некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэйшыя на 4 капейкі, на 5 капеек падаражэюць асобныя цыгарэты Kent. Стане даражэй і прадукцыя ТАА «Тытунь-Інвест».
Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт LD і Monte Carlo таксама вырастуць у цане на 5 капеек. На такую ж суму стануць даражэйшыя некаторыя віды цыгарэт Camel і Winston, але Winston Compact Blue падаражэюць на 10 капеек, а на Camel Compact Filters і Camel Compact Blue кошт вырасце на 1 капейку.
На 5 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Sobranie. Вырастуць кошты і на імпартныя цыгарэты. Так, некаторыя віды Dunhill і KENT HDi стануць даражэйшыя на 5 капеек.