Самыя дзіўныя прадметы, знойдзеныя ў пасажыраў менскага аэрапорта
8- 17.01.2017, 17:58
- 32,065
Нацыянальны аэрапорт «Мінск» даў справаздачу аб выніках працы за 2016 год.
Знакавых падзей у аэрапорта было шмат: у лістападзе ён сустрэў трохмільённага пасажыра, пачалося будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы, за адзін дзень абслужыў рэкордныя 15 402 пасажыраў... А супрацоўнікі службы авіяцыйнай бяспекі і рэжыму распавялі пра тое, якія самыя дзіўныя рэчы ім давялося канфіскаваць у пасажыраў летась, піша kp.by.
Нацельны крыж з нажом
Булава
Сякерка з каменным жалязкам
Камень для драбнення прыпраў
Нож у выглядзе крэдыткі
Нож, залітаваны ў банку кавы
Скураная пальчатка з зашытым шротам
Рэмень з спражкай у выглядзе кастэту
Самаробная рагатка