26 красавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што пасля Brexit: ключавыя моманты прамовы Тэрэзы Мэй

10
Што пасля Brexit: ключавыя моманты прамовы Тэрэзы Мэй
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі агучыла план выхаду краіны са складу ЕЗ.

Тэрэза Мэй сёння, 17 студзеня, апублікавала план выхаду дзяржавы са складу Еўразвязу. Яна адзначыла, што Brexit прадугледжвае выхад з адзінага рынку ЕЗ. Падчас яе выступу, паводле звестак Bloomberg Markets, брытанскі фунт падаражэў на 1,5%, піша liga.net.

Ніжэй прыведзеныя ключавыя тэзісы прамовы Мэй.

Па-першае, на змену адзінаму рынку павінна прыйсці пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж злучаным Каралеўствам і Еўразвязам. Мэй паведаміла, што такое пагадненне можа ўтрымліваць некаторыя дамоўленасці паміж Вялікай Брытаніяй і ЕЗ, якія існуюць цяпер. Ніякіх новых гандлёвых бар'ераў пры гэтым паўстаць не павінна.

Па-другое, Вялікая Брытанія стане роўным партнёрам ЕЗ, але не яго чальцом ні ў якім варыянце. «Ні частковага сяброўства ў ЕЗ, ні асацыяванага сяброўства ў ЕЗ, нічога такога, што пакінула б нас на паўдарозе (не будзе — рэд.)», - падкрэсліла прэм'ер-міністр.

Па-трэцяе, акрамя гандлёвага, Вялікай Брытаніі трэба ўкласці таксама новае мытнае пагадненне з ЕЗ. Мэй дадала, што гэта можа быць поўнае або асацыяванае сяброўства ў мытным саюзе.

Па-чацвёртае, Брытанія павінна ўмацаваць свае пазіцыі ў свеце па-за межамі ЕЗ. «Я хачу, каб мы былі сапраўды глабальнай Брытаніяй, найлепшай сяброўкай і суседкай нашых еўрапейскіх партнёраў, але таксама і краінай, якая прысутнічае за межамі Еўропы», - сказала Мэй.

Па-пятае, у новых рэаліях Злучанае Каралеўства павінна больш інвеставаць у эканамічную інфраструктуру.

Па-шостае, Brexit азначае кантроль над іміграцыяй.

Па-сёмае, выхад з Еўразвязу не азначае прынцыповую змену курсу замежнай палітыкі Вялікай Брытаніі. «Мы — еўрапейская краіна і ганарымся нашай агульнай еўрапейскай спадчынай. Але мы заўсёды былі краінай, якая глядзіць за межы Еўропы», - падкрэсліла Мэй.

У-восьмых, у інтарэсах Брытаніі — каб цэласнасць Еўразвязу захоўвалася пасля таго, як дзяржава пакіне яго. «Многія баяцца пачатку вялікага распаду ЕЗ...Я не хачу, каб гэта адбылося. Гэта не ў інтарэсах Брытаніі. У інтарэсах Брытаніі — каб ЕЗ квітнеў», - сказала Мэй.

Фінальны план аб Brexit пройдзе галасаванне ў абедзвюх палатах парламента.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках