27 красавiка 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У апошні працоўны дзень прэзідэнт Абама патэлефанаваў Мэркель

1
У апошні працоўны дзень прэзідэнт Абама патэлефанаваў Мэркель
БАРАК АБАМА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Абама назваў канцлерку Нямеччыны самым надзейным міжнародным партнёрам, які быў у яго цягам васьмі гадоў прэзідэнцтва.

Свой апошні званок на пасадзе прэзідэнта ЗША Барак Абама зрабіў на нумар канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель (Angela Merkel). У апошні поўны дзень свайго прэзідэнцтва адыходзячы кіраўнік амерыканскай дзяржавы выказаў ёй падзяку за дружбу і намаганні ў паглыбленні адносін паміж Нямеччынай і ЗША, а таксама за яе лідарства на міжнароднай арэне, паведамляе DW.

Абама назваў Мэркель самым непахісным і надзейным міжнародным партнёрам, які быў у яго як у прэзідэнта цягам васьмі гадоў.

Лідары сышліся ў меркаванні, што цеснае супрацоўніцтва паміж Вашынгтонам і Бэрлінам, а таксама паміж ЗША і ЕЗ з'яўляецца неабходнай умовай для ўстойлівых трансатлантычных стасункаў, заснаваных на правілах міжнароднай супольнасці і абароны агульных каштоўнасцяў.

Абама паразмаўляў і з мужам Мэркель, Ёахімам Заўэрам (Joachim Sauer), якому таксама падзякаваў за ягоныя намаганні і падтрымку. Першая лэдзі Мішэль Абама таксама далучылася да размовы.

У пятніцу, 20 студзеня, на пасаду прэзідэнта ЗША заступае Дональд Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках