27 красавiка 2024, Субота, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У накрытым лавінай італьянскім гатэлі знайшлі тых, хто выжыў

2
У накрытым лавінай італьянскім гатэлі знайшлі тых, хто выжыў
ФОТА: ANSA

Ратавальнікі працуюць над тым, каб вызваліць пацярпелых са снежнага палону.

Італьянскія ратавальнікі паведамілі, што знайшлі шэсць чабавек, якія выжылі на месцы сходу лавіны на гатэль «Рыгапьяна» ў курортнай зоне Гран-Сасо ў Апенінах. Гэта першыя з трох дзясяткаў чалавек, якія лічацца зніклымі без вестак, паведамляе расейская служба BBC.

«Яны жывыя, і мы гаворым з імі», - сказаў прадстаўнік пажарнай службы Лука Кары. Ратавальнікі працуюць над тым, каб вызваліць іх са снежнага палону.

Паводле апошніх звестак, пацверджана смерць чатырох чалавек, якія знаходзіліся ў гатэлі, на які сышла лавіна.

Пошукі цягнуцца два дні. Прапаўшымі без вестак уважаюцца прынамсі 25 чалавек.

Выратавальнікі ўручную разграблі тоны снегу і камянёў на месцы катастрофы. Дарогі, якія вядуць да месца, дзе знаходзіўся гатэль, па-ранейшаму блакаваныя глыбокім снегам. Улады прымаюць меры, каб расчысціць іх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках